Шыракалі́стае насаджэ́нне Старадаро́жскага лясга́са — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца пад кіраваннем дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Старадарожскі доследны лясгас».
Гісторыя Аб’ект быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння на падставе рашэння Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта № 1007 ад 27 кастрычніка 2020 года. Рашэнне аб стварэнні помніка прыроды набыло законную сілу 22 лістапада 2020 года.
Апісанне Помнік прыроды ўяўляе сабой шыракалістае лясное насаджэнне. Знаходзіцца ў межах выдзелаў 19 і 20 квартала 63 Фаліцкага лясніцтва ДВЛГУ «Старадарожскі доследны лясгас». Агульная плошча помніка прыроды складае 6,66 гектара.
Крыніцы
Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Лясныя масівы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Старадарожскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе