Кці́тар (ад — «заснавальнік, стваральнік, уласнік») — асоба, на сродкі якой пабудаваны або нанова ўпрыгожаны (абразамі, фрэскамі, прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) праваслаўны храм ці манастыр.

Тэрмін «кцітар» пазней таксама пачаў выкарыстоўвацца для абазначэння царкоўнага старасты. Кцітар меў пэўныя абавязкі і правы ў царкоўным жыцці. Ён мог запрашаць на служэнне клірыкаў, апекавацца гаспадарчым жыццём храма, а таксама з дазволу настаяцеля і прыходу распараджацца часткай прыбыткаў царквы. Права кцітарства магло перадавацца ў спадчыну.

У каталіцкай і пратэстанцкай традыцыях аналагічная асоба называецца данатарам, а ў гістарычнай традыцыі Вялікага Княства Літоўскага — фундатарам. Асоба, якая ахвяруе на рамонт або аднаўленне храма, магла называцца «другім» або «новым» кцітарам ().

Кцітарскія выявы У сярэднявечным мастацтве Візантыі, Русі, краін Балканскага паўвострава і Каўказа былі шырока распаўсюджаны партрэтныя выявы кцітараў, часта з мадэллю заснаванага імі будынка ў руках.

На беларускіх і ўкраінскіх землях з часоў Кіеўскай Русі такія партрэты змяшчаліся ў інтэр’ерах храмаў. Адным з найбольш яскравых прыкладаў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца фрэска XII стагоддзя ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку, дзе намалявана святая Ефрасіння, якая падносіць храм Ісусу Хрысту. Ва Украіне ў роспісах Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры знаходзіцца цэлая галерэя кцітарскіх малюнкаў. У часы Гетманшчыны кцітарамі часта выступалі гетманы і казацкія старшыны.

Сярод вядомых гістарычных кцітарскіх выяў таксама вылучаюцца: У Арменіі: скульптурныя выявы кцітараў на знешняй сцяне царквы Ншан (манастыр Ахпат, X стагоддзе); гарэльефныя выявы на ўсходнім фасадзе храма Аменапркіч (манастыр Санаін). У Балгарыі: фрэскавыя партрэты севастакратара Калаяна і яго жонкі Дзесіславы ў Баянскай царкве; партрэты баярына Радзівоя з сям’ёй у Крэмікаўскім манастыры. У Грузіі: рэльефныя выявы на фасадзе храма Джвары. У Малдове: фрэскавыя партрэты кцітараў у Царкве Успення ў Каўшанах (XVIII стагоддзе). У Турцыі: рэльефныя выявы на саборы грузінскага манастыра Ошкі.

Гл. таксама Данатар Фундатар Спонсар Мецэнат

Крыніцы

Літаратура Marković V. Ктитори, њихове дужности и права // Прилози за књижевност, језик, историју и фолклор. Vol. 5, 1925. pp. 100-124. Ivanović M. Заборављени ктитори у средњовековној Србији // Иницијал. Часопис за средњовековне студије. Vol. 6, 2018. pp. 47-72. Pavlović D. Ктитор; Ктиторски портрет (композиција) // Речник појмова ликовних уметности и архитектуре. Vol. 2, 2020. pp. 621-623. Ктитор // Словарь Даля.

Катэгорыя:Дабрачыннасць Катэгорыя:Праваслаўныя традыцыі Катэгорыя:Матывы ў архітэктуры