Варша́ўская зямля́ () — гістарычная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка спачатку ў складзе незалежнага Мазавецкага княства, а пасля яго інкарпарацыі ў 1526 годзе ў склад Кароны Каралеўства Польскага — зямля Мазавецкага ваяводстваФармальна Мазавецкае ваяводства было ўтворана ў 1529 годзе. (з 1569 года — у складзе Рэчы Паспалітай). Сталіцай зямлі з'яўлялася горад Варшава.
Адміністрацыйны падзел і кіраванне Тэрыторыя зямлі дзялілася на тры паветы: Варшаўскі, Блонскі і Тарчынскі. Яна мела ўласнае гродавае староства з цэнтрам у Варшаве. Мясцовая шляхта праводзіла свае сеймікі таксама ў Варшаве, дзе абірала двух паслоў на вальны сейм, а таксама аднаго дэпутата ў Галоўны каронны трыбунал кожны пяты год.
+ Плошча паветаў Варшаўскай зямлі Павет Плошча, км² Блонскі 455 Тарчынскі 408 Варшаўскі 2027 Агулам 2890
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мазавецкае ваяводства (1526—1795) Катэгорыя:Землі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гісторыя Варшавы