Настасся Уладзіславаўна Панкратава () — беларуская тэатральная крытык, тэатразнаўца, журналістка.

Біяграфія Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў тэатральнай сям’і: бацька — рэжысёр тэатра лялек (родам з Украіны), маці — беларуская актрыса. З сямігадовага ўзросту жыве ў Беларусі. Скончыла ў 2006 годзе факультэт журналістыкі БДУ. Спецыялізавалася на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі ў прафесара, доктара філалагічных навук, тэатральнага крытыка Таццяны Арловай.

Працавала журналісткай у газеце «Зорька» (2004—2008) і паралельна загадчыцай літаратурнай часткі ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек (2006—2008). Пасля культурным аналітыкам і тэатральным крытыкам у газеце «Культура» (2008—2019), дзе ўздымала праблемныя пытанні сферы культуры (аўтарскае права, рэканструкцыя, рэстаўрацыя, змены ў заканадаўстве, гендарныя пытанні ў мастацтве і г.д.). Пазней на партале TUT.BY (2020—2021).

Творчасць Аўтарка кніг «100 лучших мест Санкт-Петербурга» / Авт.-сост. А. Панкратова, М. Метальникова. — М.: Эксмо, 2013. — 96 с.: ил. — (100 лучших). — ISBN 978-5-699-68569-1 «Санкт-Петербург с детьми: путеводитель» / Авт.-сост. А. Панкратова, М. Метальникова. — М.: Эксмо, 2014. — 480 с.., ил — (Оранжевый гид). — ISBN 978-5-69972-357-7 «(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015—2025. Выбраныя старонкі». — Лондан: Skaryna Press, 2025. — 508 с. ISBN 978-1-915601-87-2

Уваходзіла ў кола крытыкаў, якія штогод падводзілі вынікі года ў інтэрнэт-праекце «Тэатральная Беларусь». Супрацоўнічала з рознымі рэдакцыямі, у тым ліку з часопісам «Мастацтва», газетай «Белорусы и Рынок», дзе пісала пра культуру і тэатр.

У снежні 2023 года прыняла непасрэдны ўдзел у сустрэчы «Культурніцкія вынікі 2023 года», якая праходзіла ў Вільнюсе.

Ацэнкі «У сваёй кнізе Настасся Панкратава дае слова стваральнікам лепшых твораў беларускага тэатра, якія здольныя захаваць нерастрачанае і знайсці сваю новую аўдыторыю. Узяўшы звыклы для журналісткі жанр інтэрв’ю і аналітыку як прасейванне матэрыялу для захавання найважнейшага, аўтарка вылучыла ў жыцці тэатра апошняга дзесяцігоддзя (2015—2025) страчанае і захаванае для будучыні. Н. Панкратава звяртае ўвагу на тое, што за апошнія пяць гадоў у Беларусі маштабна знікаюць (выкрэсліваюцца дзяржавай) апублікаваныя раней тэксты пра цэлыя тэатры і таленавітых людзей, п’есы і сцэнары. Гэта пакідае грамадства без фіксацыі тэатральнай гісторыі. Як у журналіста і тэатральнага крытыка, у Н. Панкратавай былі некалькі сотняў артыкулаў, якіх сёння ў Беларусі не знойдзеш. Яна вяртае тэксты для свабоднага доступу аўдыторыі, зважаючы на ўнікальныя тэатральныя ініцыятывы» (доктар філалагічных навук Таццяна Арлова Панкратава Н. У. «(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015—2025. Выбраныя старонкі». — Лондан: Skaryna Press, 2025. — С. 39.).

«Кніга „(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015—2025. Выбраныя старонкі“ — не проста зборнік артыкулаў і інтэрв’ю, апублікаваных аўтаркай у названы перыяд. Гэта сапраўдная панарама гісторыі айчыннага тэатра, які за дзесяць гадоў перажыў і ўздым, што прынёс шмат надзей (спраўджаных і не), і глыбокія трансфармацыі, звязаныя з падзеямі ў Беларусі пасля 2020 года. <…>. Кніга Настассі Панкратавай — дакументальная хроніка аднаго з самых бурлівых і складаных дзесяцігоддзяў у гісторыі беларускага тэатра. У першай частцы мы бачым тэатр у часы адноснай стабільнасці, калі галоўнай вартасцю заставаліся творчы пошук, эстэтычныя эксперыменты і дыялог з гледачом. У другой — тэатр апынаецца ў сітуацыі крызісу, расколу, эміграцыі і палітычнага ціску, але не знікае, а трансфармуецца, знаходзячы новыя формы выказвання, новыя мовы і новыя прасторы існавання. Гэтае выданне — рэдкая магчымасць захаваць і пачуць галасы, што не былі „выкраслены“» (кандыдат мастацтвазнаўства Ксенія Князева Панкратава Н. У. «(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015—2025. Выбраныя старонкі». — Лондан: Skaryna Press, 2025. — С. 41-42.).

Прызнанне Дыплом UNESCO за дзейнасць па прасоўванні беларускага тэатральнага мастацтва ў медыя (2018). Чалавек года Беларусі ў сферы культуры (2019). Незалежная дадатковая дарадца Міжнароднага саюза дзеячаў тэатра лялек (UNIMA) з 2025 годаБеларускія лялечнікі і UNIMA: гісторыя поспеху аднаўлення сувязяў // Рада культуры. 2025 год.)

Крыніцы

Літаратура Пра аўтарку // Панкратава Н. У. «(Не) выкраслены. Беларускі тэатр 2015—2025. Выбраныя старонкі». — Лондан: Skaryna Press, 2025. — С. 43. «Каб з гісторыі не знікалі людзі тэатра»: Настасся Панкратава — пра ўласную кнігу, місію крытыкаў і сумную айчынную традыцыю // Reform.news. 2026. 23 сакавіка. Сапежынскі Рыгор «З гэтых кавалачкаў калісьці паўстане паўнавартасная энцыклапедыя тэатральнага жыцця» // Будзьма беларусамі. 2026. 26 сакавіка. Верабейчык Паліна Настасся Панкратава: «Каб не сказалі, што такога не было» // Салідарнасць. 2026. 26 сакавіка. Верабейчык Паліна Настасся Панкратава: «Адчула цішыню, якая звінела ў залі. Свет раптам перастаў быць чорна-белым» // Салідарнасць. 2026. 26 сакавіка.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя крытыкі Беларусі