Воранаўская газета — беларуская газета Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, заснаваная 1 жніўня 1944 г. пад назвай «Путь социализма» на рускай мове. З 17 мая 1959 г. выходзіла пад назвай «Ленинское знамя». З красавіка 1962 г. па красавік 1963 г. «Ленинское знамя» і лідская газета «Уперад» былі аб'яднаны пад назвай «Сцяг працы», але з 2 красавіка 1963 г. «Ленинское знамя» аднавіла сваю працу. а з восені 1991 г. стала выходзіць пад назвай «Воранаўская газета» на беларускай мовеО газете // Воранаўская газета. У цяпершні час выходзіць па серадах і суботах з перавагай матэрыялаў рускай мовеВоранаўская газета // СМІ Беларусі.
Вядомыя асобы выдання Аляксандр Васілевіч Жалкоўскі (1961-62 гг., рэдактар) Георгій Фёдаравіч Юрчанка (літаратар, упершыню друкаваўся ў «Воранаўскай газеце» ў 1959 г.)
Радыёпраграма «Воранаўскі веснік» Пры рэдакцыі газеты выходзіла радыёпраграма «Воранаўскі веснік» 2-3 разы на тыдзень на беларускай мовеВоранаўскі веснік // СМІ Беларусі. Слоган: «Воранаўскі веснік – утульнае радыё. Слухайце сваё!», вядучая: Вольга МелькоВоранаўскі веснік // СМІ Беларусі. Вяшчанне вялося на частаце 105,9 FM у радыусе 60 кмархіўная інфармацыя «Воранаўскай газеты» за 23.01.2021, потым на частаце 72,3 FM з тым жа радыусам ахопуархіўная інфармацыя «Воранаўскай газеты» за 13.04.2021. Апошняе абнаўленне старонкі радыёпраграмы, прысвечанае яе дзейнасці, адносіцца да 29 лістапада 2023 гархіўная інфармацыя «Воранаўскай газеты» за 29.11.2023, потым праз працяглы перапынак старонка стала змяшчаць інфармацыю пра правілы звароту грамадзянОБРАЩЕНИЯ // Сайт Воранаўскай газеты.
Цікавыя факты У 1950-я гг рэдактарам і адзіным супрацоўнікам газеты был Осіп Фаддзеявіч ЛіфшыцО газете // Воранаўская газета.
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Тэлеграм канал Instagram Старонка УКантакце Facebook YouTube канал Старонка на Аднакласніках
Літаратура Вороновский район. Учреждение «Рэдакцыя газеты «Воранаўская газета» і праграмы радыёвяшчання «Воранаўскі веснік» // В объективе времени: журналистика Гродненщины / редкол.: В. В. Кравцов, В. А. Лискович, В. Ф. Пранюк [и др.] ; сост. : И. А. Кашкевич, Л. Ф. Анцух. — Минск : Четыре четверти, 2020. —320 с. : ил. ISBN 978-985-581-373-7., сс.62-77
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Воранаўскі раён