Міхаіл Міхайлавіч Сацкоў (; ) — савецкі военачальнік. Удзельнічаў у падаўленні венгерскага паўстання 1956 года і вайне ў Афганістане. Галоўны ваенны саветнік у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, генерал-палкоўнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мяшчоўск (цяпер — Калужская вобласць).

У 1951 годзе скончыў Яраслаўскае пяхотнае вучылішча. Камандаваў узводам, ротай.

У 1956 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Венгерскага паўстання — камандаваў штурмавой групай. У адным з баёў быў кантужаны.

Скончыў у 1964 годзе Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Пасля заканчэння акадэміі служыў у Запаляр’і і Карэліі — камандаваў батальёнам, быў афіцэрам штаба арміі, намеснікам камандзіра палка, камандзірам палка, начальнікам штаба дывізіі.

Скончыў у 1974 годзе Ваенную акадэмію Генеральнага штаба з залатым медалём. Служыў у ГСВГ, у 1974—1975 годзе камандаваў 6-й гвардзейскай мотастралковай дывізіяй. Быў начальнікам штаба 2-й танкавай арміі, камандуючым 3-й агульнавайсковай арміяй. Генерал-лейтэнант (16.02.1979).

У снежні 1979 годзе прызначаны начальнікам аператыўнага ўпраўлення ГАУ Генштаба. Далей: 1-ы намеснік камандуючага войскамі Закаўказскай ваеннай акругі, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Сухапутных войск, генерал-інспектар Сухапутных войскаў.

У маі 1988 года прызначаны галоўным ваенным саветнікам у Афганістане. Пасля вываду войск сумесна з камандаваннем афганскай арміі прымаў удзел у Джалалабадскай бітве, у абароне Хоста і баявых дзеяннях на Саланзе. У жніўні 1989 года з’ехаў з Афганістана.

У 1990 годзе зольнены ў адстаўку.

Жыў і працаваў у Падмаскоўі. Памёр 18 сакавіка 2013 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура Соцков М. М. Долг и совесть. Закрытые страницы афганской войны. — Санкт-Петербург: Профессионал, 2007. ISBN 5-91259-019-4.

Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССРКатэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)Катэгорыя:Мемуарысты РасііКатэгорыя:Члены КПССКатэгорыя:Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года