Пол Уолтэр Хаўзер (; ) — амерыканскі акцёр і прафесійны рэстлер. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы ролі серыйнага забойцы Лары Хола ў крымінальным міні-серыяле «Чорная птушка» (2022), за якую быў удастоены прэмій «Залаты глобус» і прайм-тайм «Эмі».

Прарывам у яго кар’еры стала галоўная роля ў драме «Справа Рычарда Джуэла» (2019) рэжысёра Клінта Іствуда. У 2024 годзе Хаўзер агучыў Збянтэжанасць у мультыплікацыйным фільме «Галаваломка 2». Таксама ён сыграў у біяграфічнай стужцы «» і фільме «Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі».

Акрамя акцёрскай дзейнасці, Хаўзер перыядычна выступае як прафесійны рэстлер і падпісаны з арганізацыяй Major League Wrestling.

Біяграфія Акцёр вырас у Сагіне, штат Мічыган. Яго бацькі — Дэбара Хаўзер і святар-лютэранін Пол Хаўзер.

Ён навучаўся на радзіме ў Лютэранскай сярэдняй школе Вэлі. Пазней паступіў у Чыкагскі ўніверсітэт «Канкордыя», аднак не скончыў навучанне, вырашыўшы прысвяціць сябе індустрыі забаў.

Фільмаграфія

Кіно ГодНазва201020112013iSteve201720182019Справа Рычарда Джуэла2020Адам20212022Aqua Teen Forever: Plantasm2023AmericanaOld Dads2024Orion and the DarkГалаваломка 2The InstigatorsThe Luckiest Man in America2025Фантастычная чацвёрка: Першыя крокіГолы пісталетPlaydateSpringsteen: Deliver Me from Nowhere2026Balls Up

Тэлебачанне Год Назва 2005 2010 У Філадэльфіі заўсёды сонечна 2013 2013-2014 2014-2017 2015 2017 2018-2019 2019-2025 2019 WWE SmackDown 2020 2021 2022 Чорная птушка 2023 AEW Dynamite AEW Rampage 2025-цяпер 2027

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:Кінаакцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя