База Мерымэ () — база даных , у якой сабрана інфармацыя пра гістарычныя помнікі Францыі. Вядзецца з 1978 года. Сеткавая версія даступная з 1995 года.

Назва базы даных адсылае да намаганняў Праспера Мерымэ, першага ў Францыі інспектара помнікаў гісторыі, па апісанні помнікаў даўніны. У 1840 годзе пад кіраўніцтвам Мерымэ быў складзены першы ў Еўропе . З мэтай выяўлення і апісання такога роду помнікаў Мерымэ аб'ехаў усе рэгіёны Францыі.

Артэфакты, якія адносяцца да рухомай маёмасці, сабраны ў аналагічным рэестры, які называецца ў гонар Бернара Палісі. Графічныя выявы і друкаваныя адбіткі, якія маюць гістарычную каштоўнасць, улічваюцца ў .

Спасылкі Інтэрнэт-версія базы Мерымэ

Катэгорыя:Базы даных Катэгорыя:Нарматыўны кантроль *