Цясіцу (, «чайная каната») — чайны домік, атрыбут японскай чайнай цырымоніі.
Гісторыя ўзнікнення Літаратурныя крыніцы паказваюць, што першы такі домік быў пабудаваны ў 1473 годзе. Чайныя домікі — цясіцу — нагадвалі малюсенькія бедныя хаціны ўсходніх мудрацоў, яны былі гранічна сціплымі як па вонкавым выглядзе, так і па ўнутраным аздабленні.
Непераборлівасць абстаноўкі стварала вышэйшае адчуванне прыгажосці, спасцігнуць сэнс якой вынікала шляхам філасофскага асэнсавання рэальнасці. У якасці ўпрыгожванняў дапускаўся толькі скрутак з філасофскім выслоўем, карціна старадаўняга мастака і букет кветак. Уладкаванне цясіцу і процедура чаявання былі распрацаваны вядомымі майстрамі цяною Дзёо Танэка (1503—1555) і Сэн-но Соэкі (1521—1591), які стаў знакамітым пад імем Рыкю.
Інтэр'ер цясіцу
Абсталяванне інтэр'еру класічнага цясіцу ў поўнай ступені адпавядала эстэтычным канонам і нацыянальнаму характару японцаў, якія імкнуцца да дасягнення ўнутранай гармоніі. Падрыхтоўка да такога настрою пачыналася яшчэ на подступах да цясіцу. З даўніх часоў цясіцу акружаюць невялікім садам, які павінен спрыяць нарастанню асаблівага настрою, без якога цырымонія аказвалася б бессэнсоўнай. Уступленне на высланую буйным каменем дарожку, якая вядзе да цясіцу, азначае пачатак першай стадыі медытацыі: той, хто ўвайшоў, пакідае ў гэты момант усе свае мірскія клопаты і засяроджваецца на прадчуванні чакаючай яго цырымоніі.
Па меры набліжэння да цясіцу засяроджанасць узмацняецца, а медытацыя пераходзіць у другую фазу. Гэтаму спрыяюць стары ліхтар, які асвятляе дарожку ў вячэрнія і начныя гадзіны, камень-калодзеж — цукубаі ў выдзеўбаным паглыбленні, які захоўвае ваду для абмывання рук і паласкання рота, нізкія, вышынёй у дзевяноста сантыметраў, дзверы, праз якія праходзяць, становячыся ў праёме на калені. Такое памяншэнне ўваходу ў чайны домік мае глыбокі філасофскі сэнс: кожны, хто хоча далучыцца да высокага мастацтва чайнай цырымоніі, незалежна ад рангу і чыну, павінен, уваходзячы, абавязкова сагнуцца, таму што тут усе роўныя.
Нізкі ўваход не даваў таксама магчымасці арыстакратам з ваеннага саслоўя (гл. самурай) увайсці ўнутр узброенымі — доўгія мячы даводзілася пакідаць за парогам. І гэта было сімвалічна: няхай пакінуць вас усе жыццёвыя нягоды і мірская мітусня, няхай нішто не хвалюе вашу свядомасць тут, дзе трэба засяродзіцца на цудоўным.
Акрамя ўваходу для гасцей, у цясіцу можа быць некалькі іншых уваходаў, як мінімум адзін — для гаспадара чайнага доміка. Такі ўваход называецца садогуці, і праз яго гаспадар можа патрапіць у падсобны пакой мідзуя.
У інтэр'еры чайнага доміка самым важным элементам лічылася ніша (таканома). У ёй звычайна змяшчалі какэмона — скрутак з жывапісам або з каліграфічным надпісам, ставілі букет кветак і курыльню з духмянасцямі. Таканома размяшчалася насупраць уваходу і адразу ж прыцягвала ўвагу гасцей. Скрутак для таканома падбіраўся з асаблівай стараннасцю і быў абавязковым атрыбутам абмеркавання падчас цырымоніі.
Многія вядомыя майстры чайнай цырымоніі, асабліва Рыкю, былі прыхільнікамі дзэн-будызму. Працэдура чайнай цырымоніі і ўладкаванне цясіцу адлюстроўвалі асноўныя ідэі дзэн. Памер пакоя для чаявання (сукія) прыкладна восем квадратных метраў. Згодна з палажэннямі сутр, у памяшканні падобнага памеру аднойчы змаглі змясціцца восемдзесят чатыры тысячы вучняў Буды. Гэтая алегорыя мае ў сваёй аснове тэорыю будызму, якая адмаўляе наяўнасць у сапраўды «прасветленых» вагі і аб'ёму цела. Такія асацыяцыі ўзмацняліся паўзмрокам, які ствараўся слабым святлом з невялікага акна пад самай столлю і адлюстраваннем святла ад сцен, аздобленых цёмна-шэрай глінай. Усё гэта выклікала ў гасцей адчуванне прыемнай адзіноты ў цені.
Для поўнай асалоды, сцвярджае пісьменнік Дзюн'іціра Танідзакі (1886—1965), японцу патрэбны «некаторы паўзмрок, гранічная чысціня і такая цішыня, каб вуха адрознівала нават камарыныя спевы». Японцы заўсёды, кажа Танідзакі, імкнуцца да ценю. «Нашы гасціныя, — тлумачыць ён, — уладкаваны так, каб сонечныя прамяні пранікалі ў іх з цяжкасцю. Не задавальняючыся гэтым, мы яшчэ больш аддаляем ад сябе прамяні сонца, прыбудоўваючы перад гасцінымі спецыяльныя навесы альбо доўгія веранды. Адлюстраванае святло з сада мы прапускаем у пакой… стараючыся, каб слабае дзённае святло толькі ўпотай пранікала да нас… Мы аддаем перавагу гэтаму… паўзмроку перад любымі ўпрыгожваннямі — на яго ніколі не стомішся любавацца».
Планіроўка цясіцу Звычайна плошча цясіцу складае 4,5 татамі. Цясіцу з меншай плошчай называюцца , з большай — .
Гл. таксама Чайная культура
Крыніцы
Літаратура «Introduction to Oriental Civilizations: Sources of the Japanese Tradition». Columbia University Press: New York. 1958. Varley, Paul. «Japanese Culture». 4th ed. :en:University of Hawaii Press. 2000. Murphey, Rhoads. «East Asian: A New History». 2nd ed. Addison-Wesley Educational Publishers. 2001.
Спасылкі
Катэгорыя:Японская чайная цырымонія Катэгорыя:Культура Японіі Катэгорыя:Мастацтва Японіі