Чэнстахоўская панарама — павільён для дэманстрацыі панарам, які існаваў у Чэнстахове (Польшча) у 1896—1935 гадах.
Гісторыя У 1895 годзе Петракоўскае губернскае праўленне атрымала і разгледзела станоўча праект пабудовы «фахверкавага часовага халоднага будынка для панарамы».Рашэнне аб пабудове панарамы ў г. Чэнстахове Збудаванне ў выглядзе правільнай дванаццаціграннай ратонды будавалася з канца лютага па чэрвень 1896 года і размясцілася на алеі Найсвяцейшай Панны Марыі недалёка ад манастыра Ясная Гара. Ратонда была пабудавана з каменю і дрэва пад кіраўніцтвам Казіміра Малінскага. Будынак, не лічачы ўваходнага партала, быў пазбаўлены архітэктурнага аздаблення. Уваход уяўляў сабой прамавугольны вестыбюль, перад якім быў шырокі круглы двор з роўным пад'ездам і газонам пасярэдзіне. Прэзентабельны, пяціпралётны фасад вестыбюля, аформлены ў стылі неабарока (у адпаведнасці з асноўным стылем Яснагорскага манастыра), падзяляўся руставанымі пілястрамі, якія завяршаліся антаблементамі з вазонамі і пінаклямі, а таксама трохвугольным франтонам.
Урачыстае адкрыццё ратонды адбылося 22 ліпеня 1896 года і прыцягнула шматлікіх паломнікаў, якія наведвалі Яснагорскі манастыр. Да 1898 года панараму «Галгофа» адправілі для паказу ў іншыя гарады (захаваліся звесткі аб яе паказе ў Кіеўскай панараме), замяніўшы панарамамі з іншымі сюжэтамі.
У 1907—1935 гадах будынак выкарыстоўваўся для кіназалы кінатэатра «Панарама». У дадатак да паказаў фільмаў, незадоўга да Першай сусветнай вайны ў ратондзе арганізоўваліся баксёрскія баі, а ў 20-х гадах там паказваліся цыркавыя прадстаўленні, праводзіліся з'езды, чытанні і акадэміі.
Ратонда была знесена ў 1935 годзе з-за трухлявага стану.
Дэманстраваныя панарамы Захаваліся згадкі пра дзве панарамы, якія выстаўляліся ў розны час: «Панарама ўкрыжавання Госпада Хрыста», больш вядомая як «Галгофа», інвестарам была замоўлена ў мастака Станіслава Радзіеўскага. Паколькі Чэнстахова з'яўляецца найбуйнейшым рэлігійна-паломніцкім цэнтрам Польшчы, выбар сюжэту быў відавочны. Панарама «аблога Чэнстаховы шведамі» Юзафа Рышкевіча.
Крыніцы
Спасылкі Сайт пра панараму
Катэгорыя:Панарамы Катэгорыя:Чэнстахова