Пятро́ Журко́ўскі (; , маёнтак Антаполе, Рэжыцкі павет — , штат Нью-Джэрсі) — беларускі і латвійскі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, настаўнік, інспектар беларускіх школ у міжваеннай Латвіі.
Біяграфія Паходжанне і адукацыя Нарадзіўся 10 мая 1906 года ў маёнтку Антаполе Розентаўскай воласці Рэжыцкага павета Віцебскай губерні, дзе яго бацька арандаваў панскую зямлю. Паходзіў з сям’і Яна і Сафіі Журкоўскіх, якія былі каталіцкага веравызнання. У маладыя гады Пятро разам з сям'ёй часова выехаў у Расію да сваякоў, якія жылі ў Царскім Сяле, дзякуючы чаму яшчэ ў дзяцінстве авалодаў рускай мовай і пазнаёміўся з дваранскім этыкетам. У 1914 годзе яго бацька набыў уласную зямлю на Рэжыччыне, і сям’я замацавалася на ўласнай гаспадарцыLietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). F. 175, ap. 6(VII)C, b. 47, l. 258..
У 1915 годзе бацькі аддалі Пятра ў Рэжыцкую рускую пачатковую школу, якая пазней была пераўтворана ў сярэднюю навучальную ўстанову (так званую Суслаўскую гімназію). 31 жніўня 1922 года Ян Журкоўскі звярнуўся з просьбай залічыць свайго шаснаццацігадовага сына ў Дзвінскую дзяржаўную беларускую гімназію. У асабістай дакументацыі навучэнца ён афіцыйна фігураваў як беларус па паходжанніLatvijas Valsts vēstures arhīvs (LVVA). F. 2067, ap. 1, l. 408, lp. 210.. З-за складанага матэрыяльнага становішча бацькоў і хваробы бацькі юнак быў вымушаны неаднаразова звяртацца да кіраўніцтва гімназіі з просьбамі аб вызваленні ад аплаты за навучаннеLVVA. F. 2067, ap. 1, l. 408, lp. 212, 216..
Падчас вучобы ў гімназіі адбылося ягонае знаёмства з ідэямі беларускага нацыянальнага адраджэння і літаратурнай мовай, што адбывалася пад уплывам такіх вядомых выкладчыкаў, як Ян Краскоўскі, Уладзімір Пігулеўскі, Андрэй Якубецкі, Паўліна Мядзёлка і Сяргей Сахараў. Пятро Журкоўскі скончыў гімназію 31 мая 1926 года разам з іншымі вядомымі ў будучыні беларускімі дзеячамі Латвіі: мастакамі Пятром Мірановічам і Міхасём Калініным, паэткай Валянцінай Казлоўскай і публіцыстам Янкам ДоўгімLVVA. F. 7427, ap. 1, l. 12111, lp. 25..
Нягледзячы на спробы атрымаць стыпендыю ад чэхаславацкага ўрада для працягу адукацыі ў Празе, Пятро Журкоўскі не здолеў туды выехацьLaiks. 1988, 28.12.. У жніўні 1926 года ён накіраваўся ў Польшчу, дзе 21 верасня падаў заяву на залічэнне на матэматычна-прыродазнаўчы факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У асабовых дакументах універсітэта ён дэклараваў ужо латышскую нацыянальнасцьLCVA. F. 175, ap. 6(VII)C, b. 47, l. 258.. З-за фінансавых цяжкасцей ён правучыўся толькі адзін семестр і быў вымушаны вярнуцца ў Латвію. 7 кастрычніка 1927 года ён паступіў на матэматычны факультэт Латвійскага ўніверсітэта ў Рызе (студэнцкі білет № 12252), але і гэтую навучальную ўстанову не скончыўLVVA. F. 7427, ap. 1, l. 12111, lp. 11..
Для атрымання прафесіі ў перыяд з 1927 па 1929 год Пятро Журкоўскі навучаўся на двухгадовых Беларускіх настаўніцкіх курсах у Рызе, заканчэнне якіх дало яму права выкладаць у беларускіх школах.
Дзейнасць у Латвіі Грамадская і палітычная праца Пасля вяртання з Вільні Журкоўскі ўключыўся ў актыўнае нацыянальнае жыццё. Ён кароткі час супрацоўнічаў з рэдкалегіяй газеты «Голас Беларуса», якую выдаваў Кастусь Езавітаў, аднак ягоныя каталіцкія і кансерватыўныя погляды не супадалі з левай арыентацыяй большасці тагачасных беларускіх дзеячаўНАРБ. Ф. 458, воп. 1, спр. 135, л. 5.. 25 сакавіка 1928 года ён далучыўся да Таварыства беларускага тэатра ў ЛатвііLVVA. F. 1747, ap. 1, l. 19, lp. 43..
Асабліва яскрава арганізацыйныя здольнасці Пятра Журкоўскага праявіліся падчас стварэння Таварыства беларускай моладзі ў Латвіі (ТБМЛ), якое пачало працу 25 красавіка 1928 годаLVVA. F. 2125, ap. 5, l. 13, lp. 43.. Ён стаў на чале першай управы арганізацыі і з'яўляўся яе галоўным ідэйным натхняльнікам. У праграмным артыкуле на старонках грамадска-літаратурнага часопіса «Пагоня» ён заклікаў моладзь не выракацца свайго народа і мовы, змагацца за лепшую долю працоўных мас, адначасна перасцерагаючы ад небяспекі шавінізмуЖуркоўскі П. Нашы заданьні // Пагоня. 1930. № 1. С. 4.. Таксама 17 лютага 1930 года ён далучыўся да студэнцкай карпарацыі «Lacuania», якая аб'ядноўвала навучэнцаў з Латгаліі і падкрэслівала рэгіянальную каталіцкую і культурную адметнасць. Пазней, у 1933 годзе, Журкоўскі стаў адным з ініцыятараў стварэння асобнай беларускай студэнцкай карпарацыі «Alboruthenica» ў Латвійскім універсітэце, якой, аднак, улады адмовілі ў афіцыйнай рэгістрацыі ў 1934/1935 навучальным годзеВ.С. Латвійскі унівэрсытэт і беларускае студэнства // Беларуская крыніца. 1935, № 5 ад 28 студзеня, с. 4..
На ніве школьніцтва У 1929 годзе Пятро Журкоўскі ўладкаваўся настаўнікам адразу ў дзве сталічныя навучальныя ўстановы: Рыжскую беларускую дадатковую прыватную школу і Рыжскую беларускую прыватную вячэрнюю гімназію Таварыства беларускіх настаўнікаў у Латвіі. У гімназіі ён на працягу першага года кіраваў педагагічнай радайLVVA. F. 3175, ap. 1, l. 1, lp. 1..
5 чэрвеня 1930 года Рада Беларускага школьнага аддзела Міністэрства асветы Латвіі даручыла Журкоўскаму выкананне абавязкаў інспектара беларускіх школ. На афіцыйных выбарах на гэтую пасаду, што адбыліся 30 ліпеня 1930 года ў Рызе, ён упэўнена перамог вядомага педагога Мікалая ДзямідаваLVVA. F. 2125, ap. 5, l. 5, lp. 20-21.. На пасадзе інспектара Пятро Журкоўскі энергічна змагаўся з засіллем рускай мовы ў беларускіх школах і крытыкаваў настаўнікаў за размовы па-руску з вучнямі. Ён адзначаў: «Калі ў нас ня будзе нацыянальнага выхавання, дык на што нам такія школы?»LVVA. F. 2125, ap. 5, l. 92, lp. 13.. Таксама ён актыўна садзейнічаў развіццю пазашкольнай асветы і ўвайшоў у склад камісіі па падрыхтоўцы альманаха «Дзесяць год Беларускае Школы ў Латвіі» (1931)Дзесяць год Беларускае Школы ў Латвіі 1921–1931. — Рыга, 1932. С. 3-4.. Удзел у выбарах у Сейм У кастрычніку 1931 года Пятро Журкоўскі зрабіў спробу трапіць у Сейм Латвіі. Улічваючы свае каталіцкія перакананні, ён далучыўся да выбарчага спіса «Хрысціянскія сяляне і каталікі» (№ 9) ад Латгальскай партыі хрысціянскіх сялян і каталікоў на чале з епіскапам Язэпам Ранцансам. Журкоўскі ўзначаліў беларускую секцыю пры гэтай партыі. Секцыя пачала выдаваць уласную газету «Беларускае Слова» (першы нумар выйшаў 10 жніўня 1931 года), галоўным рэдактарам якой ён з'яўляўся. Газета насіла яскрава антыкамуністычны і кансерватыўны характар, заклікаючы латгальскае беларускае сялянства не галасаваць за левыя партыі ці прадстаўнікоў рускай і польскай меншасцейЖуркоўскі П. Разнагалосьсе і разыходжаньне // Беларускае Слова. 1931. № 1. С. 1..
Гэтая палітычная ініцыятыва выклікала моцную крытыку з боку іншых беларускіх арганізацый, пераважна левага кірунку, напрыклад, з боку Беларускай дэмакратычнай партыі Латвіі і газеты «Думка Беларуса», якую рэдагаваў Сяргей СахараўДземенскі. Думкі беларуса аб новай беларускай часопісі // Думка Беларуса. 1931. № 4. С. 3‒4.. На выбарах у Латгаліі спіс № 9 сабраў значную колькасць галасоў і атрымаў 8 месцаў у парламенце, аднак Журкоўскі знаходзіўся на дзевятай пазіцыі ў спісе і ў Сейм не прайшоў. Пасля выбараў беларуская секцыя партыі спыніла сваё існаванне.
Падчас аўтарытарнага рэжыму і вайны Пасля дзяржаўнага перавароту 15 мая 1934 года, здзейсненага Карлісам Улманісам, палітыка латвійскай дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцей кардынальна змянілася. Былі ліквідаваны нацыянальныя школьныя аўтаноміі і аддзелы. Аднак Пятро Журкоўскі, які меў прадзяржаўную пазіцыю і не належаў да левых сіл, захаваў працу ў сферы адукацыі. Ён быў прызначаны на новаўтвораную пасаду рэферэнта па справах беларускай асветы ў падпарадкаванні Міністэрства асветы Латвіі. Ён выконваў гэтыя абавязкі да 1936 года, калі пасада была канчаткова скасаваная. Пасля гэтага Журкоўскі працаваў у Аддзеле інфармацыі і прапаганды Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) Латвіі і рэгулярна чытаў лекцыі для Таварыства беларускіх настаўнікаў у Латвіі і арганізацыі «Беларуская хата»Екабсонс Э. Белорусы в Латвии в 1918‒1940 годах // Беларуская дыяспара як пасярэднiца ў дыялогу цывiлiзацый. Матэрыялы III Мiжнароднага кангрэса беларусiстаў. — Мінск, 2001. С. 59, 66‒67.. Адначасова ў 1935—1940 гадах ён працаваў дырэктарам дзяржаўнай гімназіі ў горадзе Абрэне (цяпер Пыталава), дзе кампактна пражывала рускае насельніцтва.
Пасля інкарпарацыі Латвіі ў склад СССР (1940—1941) Пятро Журкоўскі працаваў настаўнікам рускай мовы ў адной з гімназій Рыгі. 14 чэрвеня 1941 года ён разам з сям'ёй быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Яму пагражала дэпартацыя ў Сібір, якой ён здолеў пазбегнуць, паводле пазнейшых успамінаў самога Журкоўскага, гэта ўдалося дзякуючы таму, што ён заявіў аб сваіх нібыта ранейшых сувязях з польскімі камуністамі, што адтэрмінавала высылкуLVVA. F. 7427, ap. 1, l. 12111, lp. 22..
У перыяд нямецкай акупацыі ён ізноў падвергся пераследу і быў арыштаваны ўладамі на чатыры месяцы па сфабрыкаваным абвінавачванні. Пасля вызвалення працаваў настаўнікам дакладных навук у гімназіях у мясцовасцях Віляка і ЯўнаглонаLVVA. F. 7427, ap. 1, l. 12111, lp. 19..
На эміграцыі Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Пятро Журкоўскі апынуўся ў Германіі, дзе знаходзіўся ў лагерах для перамешчаных асоб (DP). У гэты перыяд ён актыўна далучыўся да асветніцкай працы сярод латышскіх эмігрантаў. У Мюнхене ім была заснавана і арганізавана Першая латышская гімназія, дырэктарам якой ён працаваў на працягу пяці гадоў.
У 1950 годзе Пятро Журкоўскі эміграваў у ЗША і пасяліўся ў штаце Нью-Джэрсі. За акіянам ён быў вядомы пад латышскім імем Петэрыс Журкоўскіс-Арнс (Pēteris Žurkovskis-Arns). Сваю адукацыю ён працягнуў у каледжы Лафает, а таксама ў Прынстанскім універсітэце, дзе атрымліваў фінансавую падтрымку ад Навуковага фонду (Science Foundation). Пазней ён працаваў у прэстыжнай акадэміі Блэр (Blair Academy), дзе доўгі час кіраваў хімічным аддзелам. Да канца свайго жыцця Пятро Журкоўскі браў актыўны ўдзел у жыцці латышскай дыяспары ў ЗША.
Памёр 3 лістапада 1983 года і быў пахаваны ў штаце Нью-ДжэрсіLaiks. 1988, 28.12..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 10 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:Памерлі 3 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 1983 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэжыцкім павеце Катэгорыя:Выпускнікі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Педагогі Латвіі Катэгорыя:Латышы ў ЗША Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі