Беларусафілія ў Расіі — любоў, схільнасць і цікавасць да Беларусі і ўсяго беларускага з боку расіян.

Сярод інтэлектуалаў Як паказваў Уладзімір Пічэта, цікавасць да беларускага краю ў Расіі ўзнікла ў сувязі з паўстаннем Кастуся Каліноўскага. Паводле гісторыка, філосафа і палітыка Аляксандра Цвікевіча, у гэты час у некаторых расійскіх дзеячаў узнікаюць ідэі, што беларуская мова ёсць самастойная славянская мова разам з украінскай і польскай (Мікалай Надзеждзін), і Беларусь мае права на самастойнае месца як незалежная дзяржава (Міхаіл Бакунін). Акрамя таго, вялося актыўнае даследаванне краю і развівалася беларусазнаўства. Дзякуючы дзейнасці расійскіх вучоных сабраны і апублікаваны шматлікія запісы помнікаў народнай творчасці, якія наглядна сведчылі аб моўнай і культурнай блізкасці беларусаў рускаму народу. Разам з тым яны паказалі, што беларуская мова мае свае фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці, адрозныя ад рускай.

Сярод палітычнай эліты

Расійскі палітолаг Вячаслаў Ніканаў адзначаў, што сярод кіруючых вярхоў Расіі, у прыватнасці партыі «Адзіная Расія» і парламента, прабеларускія настроі пераважаюць. Усе яны маюць цалкам пазітыўны настрой у адносінах да Беларусі і да праекта будаўніцтва Саюзнай дзяржавы з суседняй рэспублікай, лічачы яе выключна важнай для Расіі краінай з усіх пунктаў гледжання: ваенна-стратэгічнай, геапалітычнай, эканамічнай. Сілавікі маюць падобную пазіцыю, бо беларуская вайсковая інфраструктура вельмі важная для абараназдольнасці Расіі, эфектыўнага функцыянавання АДКБ агулам, разглядаючы рэспубліку як вайскова-палітычнага партнёра. Для расійскага экспарту Беларусь незаменная і як транзітная краіна. Калі браць ідэалагічны зрэз, то тут асабліва вылучаюцца прадстаўнікі КПРФ, якія падтрымліваюць палітычную лінію Аляксандра Лукашэнкі. Усе гэтыя сілы выступаюць за збліжэнне з Беларуссю.

Сярод радавых грамадзян Першапачаткова ў рускай і беларускай культурах прысутнічалі ў асноўным негатыўныя ўяўленні адзін пра аднаго. Вырашальную ролю ў іх ломцы адыгралі падзеі XX стагоддзя, а менавіта нацыянальная палітыка ў СССР, русіфікацыя Беларусі, Вялікая Айчынная вайна. Немалаважную ролю адыграла ідэалагічная праграма савецкага ўрада, накіраваная на фарміраванне станоўчых клішэ нацыянальных рэспублік (так, у прыватнасці, Рэспубліка Беларусь — тады БССР, пазіцыянавалася як «рэспубліка-партызанка», а беларусы — як «браты-славяне»), размыванне нацыянальных межаў, складванне адзінай савецкай прасторы.

У канцы 90-х гг. XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымлівае яшчэ адно ўяўленне пра беларусаў як пра талерантны і мультыкультурны народ. У той час паняцце «талерантнасць» пры характарыстыцы беларусаў укладваўся не толькі асноўны паняційны сэнс, але таксама дабрыня, ветлівасць і іншыя вартасці. У цяперашні час, кажучы пра беларускую талерантнасць, рэспандэнты перш за ўсё маюць на ўвазе адсутнасць расізма, шавінізма і нацыяналізма, уменне мірна суіснаваць з рознымі нацыянальнасцямі.

Паводле даных УЦДГМ за сакавік 2026 года, Рэспубліка Беларусь застаецца безумоўным лідарам грамадскай думкі па ўсіх вымяраных катэгорыях. Тры чвэрці ўдзельнікаў даследавання (75%) назвалі Беларусь найбольш паспяховай краінай на постсавецкай прасторы. Яшчэ больш выразна выглядае паказчык надзейнасці міжнароднага партнёрства: тут узровень даверу дасягнуў 83%. Аналітыкі УЦДГМ фіксуюць упэўнены дзесяцігадовы рост па гэтых напрамках-прыбаўка склала 7 і 17 працэнтных пунктаў адпаведна. Эксперты звязваюць гэтую ўстойлівую станоўчую дынаміку з паглыбленай эканамічнай інтэграцыяй у фармаце Саюзнай дзяржавы, рэалізацыяй сумесных імпартазамяшчальных праектаў, а таксама функцыянаваннем адзінай транспартнай і энергетычнай прасторы, якая ўспрымаецца рэспандэнтамі як адчувальны вынік супрацоўніцтваАналитики выяснили, как россияне относятся к Беларуси.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Славянафільства Катэгорыя:Беларуска-расійскія адносіны