Заліў Мікава, Бухта Мікава — напаўзакрыты заліў, эстуарый у Японіі на ціхаакіянскім узбярэжжы цэнтральнай часткі вострава Хонсю. У заліў упадаюць рэкі Яхагі і Тоё.

Заліў Мікава складаецца з эстуарыяў рэк Яхагі (бухта Кінуура) і Тоё (бухта Ацумі). Плошча заліва — 604 км² (500 км²), сярэдняя глыбіня — 9,2 м. Праз праходы (пралівы) Марадзакі і Накаяма заліў Мікава злучаецца з залівам Ісэ, які, у сваю чаргу, злучаны з Ціхім акіянам праз вузкі праход Ірага (Ірака).

Крыніцы

Катэгорыя:Залівы Японіі