Сіленская воласць (, да 1925 года — Бароўская воласць) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былога Ілукштанскага павета Латвіі. Сёння тэрыторыя знаходзіцца ў межах Аўгшдаўгаўскага края.

Гісторыя У пачатку 1920-х гадоў Бароўская (Сіленская) воласць разам з іншымі памежнымі тэрыторыямі Ілукштанскага павета стала прадметам спрэчкі паміж Латвіяй і Польшчай. З-за вялікай колькасці беларускага і польскага насельніцтва Польшча лічыла гэтыя землі сваімі, але ў 1921 годзе міжнародны арбітраж канчаткова пакінуў воласць у складзе Латвіі.

Нацыянальны склад і фальсіфікацыі Паводле перапісу насельніцтва 1925 года, беларусы з'яўляліся адноснай большасцю ў Сіленскай воласці, складаючы 33 % ад агульнай колькасці жыхароў. Доля латышоў на той момант была вельмі нізкай — усяго 11 %.

Гэтая дэмаграфічная сітуацыя не задавальняла латвійскія ўлады, асабліва пасля ўсталявання ў 1934 годзе нацыяналістычнай дыктатуры Карліса Улманіса. Падчас перапісу 1935 года ў Сіленскай воласці, як і ў суседніх рэгіёнах, былі праведзены маштабныя фальсіфікацыі. Перапісчыкі наўмысна закрэслівалі ў анкетах славянскія нацыянальнасці і выпраўлялі іх на латышскую. У выніку гэтых маніпуляцый афіцыйныя даныя перапісу 1935 года паказалі абсалютна нерэалістычны рост колькасці латышоў да 69 %, у той час як колькасць беларусаў штучна «скарацілася» да 4 %.

Тое, што гэтыя лічбы былі вынікам дзяржаўнага ціску, пацвярджаецца данымі перапісу 1943 года, які паказаў, што беларусы зноў складаюць 34 % насельніцтва воласці, а доля латышоў знізілася да 22 %.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Воласці Латвіі Катэгорыя:Ілукштанскі павет Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі