Крупскі веснік — беларуская газета Крупскага раёна Мінскай вобласці, заснаваная 30 верасня 1931 г. пад назвай «Камуністычны шлях». У гады ВАВ выходзіла ў форме лістовак, з 1943 пад назвай «Партызанскі шлях». У 1944 г. атрымала назву «Голас калгасніка», у 1960 г. навай назвай стала «Зара камунізму», з сакавіка 1968 г. «Ленінскім курсам» і ў 2003 г. атрымала цяперашнюю назвуГісторыя ў газетных радках // Крупскі веснік. Выдаецца на беларускай і рускай мовах. У 2006 г. выданне перамагло ў конкурсе «Лепшая раённая газетаКрупскі веснік // СМІ Беларусі».

Вядомыя асобы выдання Згодна гісторыі газеты, апісанай на яе сайце: "Наша раёнка ўзгадавала і блаславіла на нялёгкі творчы шлях такіх вядомых літаратараў, прызнаных майстроў слова, як Міхась Калачынскі, Іван Шуцько, Васіль Зуёнак, Васіль Макарэвіч, Валерый Грышановіч, Міхась Пацёмкін. Іх адметныя стылі аказалі свой уплыў на творчасць мясцовых журналістаў наступных пакаленняўГісторыя ў газетных радках // Крупскі веснік".

Радыёпраграма «Гавораць Крупкі» Пры рэдакцыі газеты выходзіла радыёпраграма «Гавораць Крупкі» на рускай і беларускай мовахГавораць Крупкі // СМІ Беларусі. Відавочна, выходзіла на мясцовай радыёстанцыі, але з 15 верасня 2015 г. перайшла на хвалю 102,6 МГц радыё «Мінская хваля», дзе выходзіла 4 разы ў тыдзень (аўторак-пятніца 7:00-7:15)Крупское радио перешло на «Минскую волну» // Крупскі веснік, 16.09.2015. Потым час змясціўся на 6:15-6:30 у тыя ж дніИстория областных и районных радиостанция на частоте Белорусского радио. Па стане на люты 2018 г. праграма выходзіла ў аўторак і пятніцу з 6:40 па 6:50 з вядучай Святланай Міхайлаўнай Грынь на той жа хваліПрограмма районного радиовещания «Гавораць Крупкі» // Крупскі веснік, 27.02.2018. 1 студзеня 2023 г. спыніла сваё вяшчанне па прычынах немагчымасці далейшай арэнды радыёхвалі, на гэты момант праграма выходзіла па аўторках і пятніцах з 6:40 да 6:45С 1 января 2023 года прекращен выпуск программы районного радиовещания «Гавораць Крупкі» // Крупскі веснік, 11.01.2023.

Крыніцы

Спасылкі Сайт газеты Старонка УКантакце Facebook YouTube канал Старонка на Аднакласніках Крупскі веснік. Архив номеров История областных и районных радиостанций на частоте Белорусского радио

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Воранаўскі раён