Гедуны (таксама Гідуны) — субрэгіянальны этнонім жыхароў Заходняга Палесся балцкага і германскага паходжання, носьбіты сярэднезагародскіх, паўднёвазагародскіх і тараканскіх гаворак, нашчадкі аселых готаў. Рассяляюцца на ўсходняй частцы брэсцка-валынскага памежжа (Радастава, Павіцце, Вэтлы і інш.)
Гісторыя Да канца XIX ст. этнічная самасвядомасць жыхароў Заходняга Палесся вызначалася галоўным чынам мясцовай ментальнасцю: «гедуны», «загародцы», «столінцы» і г.дПаўднёва-заходні сэпаратызм // Наша Ніва. — Вільня: 1993. — № 16. — С. 6—7..
Продкі сучасных беларусаў называлі яцвягаў таксама гудамі, судавамі і судаўлянамі. Пра гэта сведчаць захаваныя гідронімы і тапонімы ў арэалах яцвяжскай археалагічнай культуры. Існуе гіпотэза, што ў этнагенезе балтаў маглі ўдзельнічаць і прадстаўнікі германскіх плямёнаў, у прыватнасці готы.
Спрадвеку продкі беларусаў ведалі пра такія народы, як готы, гуды, яцвягі і іншыя плямёны. Першымі германцамі, з якімі сутыкнуліся продкі беларусаў і літоўцаў, былі гуды-готы – найбольш шматлікія, ваяўнічыя і развітыя сярод іх. Кантакты з готамі насілі розны характар: ад падпарадкавання і культурнага ўплыву да варожых або мірных адносін.
Продкі літоўцаў, і продкі беларусаў называлі гэтую германскую групу аднолькава — гудамі. Верагодна, выкарыстоўваліся таксама варыянты готы і гуты, што пацвярджаецца тапонімамі. Аднак сляды вельбарскага насельніцтва захаваліся не толькі ў выглядзе археалагічных помнікаў, але і ў назве этнасу на беларускай зямлі, значную частку насельніцтва Заходняга Палесся называлі этнонімам гедун, які таксама існаваў сярод мясцовага насельніцтва разгляданага рэгіёну.
Крыніцы
Катэгорыя:Заходняе ПалессеКатэгорыя:Этнаграфія Беларусі