Навіны Барысаўшчыны — радыёпраграма, рэдакцыя якой была самастойнай структурайзгодна архіўнай версіі сайта Мінаблвыканкамма пры Барысаўскім райвыканкаме. Адрас рэдакцыі: Барысаў, вул. Будаўнікоў, 33АНавiны Барысаўшчыны ГУ Редакция Радиопрограммы. Мова вяшчання — руская. 5 сакавіка 1992 г. рэдакцыя была ўнесена ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаўРедакция радиопрограммы «Навіны Барысаўшчыны», УНП 600101797. Па стане на чэрвень 2010 г. радыёперадача выходзіла 5 разоў на тыдзень з аб’ёмам вяшчання 110 хвілін (панядзелак і чацверг 22:05, паўтор ў аўторак і пятніцу 11:40 і перадача ў сераду ў 11:40) па правадной сетцыРеклама радиопрграммы «Навіны Барысаўшчыны» на сайте News.21.by. На сайце News.21.by паведамлялася: «Асноўныя перадачы — выпуск навін рэгіёну, асвятленне асноўных падзей эканамічнага, сацыяльнага, культурнага жыцця горада і раёна. Практыкуюцца „прамыя лініі“ і „круглыя ​​сталы“ па найбольш актуальных праблемах рэгіёну. Апроч інфармацыйных праграм, перыядычна выходзяць тэматычныя перадачы экалагічнай скіраванасці, па пытаннях здаровага ладу жыцця, праблемам сям’і, апавяданні пра творчыя калектывы Барысаўшчыны і г.д». Неўзабаве эфір скараціўся да аўторкаў і чацвяргоў 21:15-21:30История областных и районных радиостанция на частоте Белорусского радио. Праз некаторы час ішло вяшчанне на частаце 103,8 FM (РТПС Крупкі) па панядзелках і серадах 6:25-6:40. 3 жніўня 2016 г. рэдакцыя радыёпраграмы прайшла ліквідацыю ў сувязі з рэарганізацыяй. Пасля гэтага радыёпраграма «Навіны Барысаўшчыны» выходзіла на частаце 104.2 FM станцыі «Мінская хваля»; у гэты час выходзіла рубрыка «Вечар з харошай кнігай» у супрацоўніцтве з барысаўскай бібліятэкай імя Каладзеевазгодна паведамленню УКантакце Бібліятэкі імя Каладзеева ад 15.12.2016. У архіўных старонках сайта Барысаўскага райвыканкама захавалася 58 снапшотаў з запісамі радыёпраграмы, апошні выпуск: 20 снежня 2018 гАрхіў запісаў праграмы з 25.08.2016 па 15.12.2018 у снапшотах.

Крыніцы

Спасылкі Архіў запісаў праграмы з 25.08.2016 па 15.12.2018 у снапшотах

Катэгорыя:Радыёстанцыі БеларусіКатэгорыя:Барысаўскі раён