Пршы́брам () — горад у Сярэднячэшскім краі Чэхіі, муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйны цэнтр раёна Пршыбрам. Размешчаны ля падножжа нагор’я Брды на рэчцы Літаўцы, за 60 км на паўднёвы захад ад сталіцы Чэхіі Прагі. Гісторыя Першая пісьмовая згадка пра Пршыбрам датуецца 1216 годам, калі шляхціч Грозната з Тэпла прадаў Пршыбрам пражскаму біскупу Андржэю. Неўзабаве паселішча стала гандлёвым горадам з царквой. Спустошаны за час хваляванняў у другой палове XIII стагоддзя. Пражскае біскупства запрасіла ў гандлёвы горад новых пасяленцаў, якія аднавілі горад.
Замак у Пршыбраме быў пабудаваны на загад арцыбіскупа Арнашта з Пардубіцаў. У ваколіцах Пршыбрама з'явіліся новыя вёскі, якія кіраваліся горадам. У XV стагоддзі большасць насельніцтва складалі чэхі, але былі і немцы, якія прыязджалі ў ваколіцы гандлёвага горада на здабычу срэбра. У час гусіцкіх войнаў Пршыбрам стаў на бок рэфарматараў. Па вайне ён перастаў быць царкоўнай уласнасцю і яго набыў кароль, які аддаў яго ў заклад сваім крэдыторам. Аднак часовыя адміністратары не былі зацікаўленыя ў развіцці рынкавага горада, што азначала яго паступовы заняпад. У 1497 годзе Уладзіслаў II павысіў статус Пршыбрама да горада«Příbram byla před 520 lety povýšena na město». Město Příbram.. Катэгорыя:Гарады Чэхіі