Эрнст Эдуард Самуэль Фрэнкель (; ) — нямецкі лінгвіст, індаеўрапеіст і балтыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і бактэрыёлага Альберта Фрэнкеля (1848—1916) — пляменніка вучоных-медыкаў Морыца і Людвіга Траубэ. Яго сястра Шарлота Фрэнкель была замужам за філолагам Карлам Фрыдрыхам Эндэрсам (1877—1963).
З 1899 года вывучаў класічную філалогію, санскрыт і індаеўрапеістыку ў Іаганеса Шміта ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. У 1905 годзе абараніў дысертацыю аб старажытнагрэцкіх дзеясловах. У 1906—1908 гадах ён вучыўся ў Аўгуста Лескіна, спецыяліста па балтыйскіх мовах, у горадзе Лейпцыг. У 1909 годзе стаў прыват-дацэнтам ва Універсітэце імя Хрысціяна Альбрэхта. У 1916 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1920 годзе ардынарным прафесарам.
Нягледзячы на тое, што бацькі перайшлі ў пратэстантызм, у 1936 годзе з-за яўрэйскага паходжання звольнены з універсітэта на падставе Нюрнбергскіх расавых законаў, акрамя таго, яму забаранілі весці публічную выкладчыцкую працу ў Германіі. У 1945—1954 гадах кіраваў семінарам па кампаратывістыцы () у Гамбургскім універсітэце.
Працы Geschichte der griechischen Nomina agentis auf -ter -tor -tes (-t), I, II, Trübner, Straßburg, 1910—1920; Syntax der litauischen Kasus, 1928; Die baltischen Sprachen, Carl Winter, Heidelberg, 1950; Litauisches etymologisches Wörterbuch, 2 тома, Carl Winter, Heidelberg, Göttingen, 1962—1965.
Крыніцы
Спасылкі http://www.lituanus.org/1988/88_4_01.htm https://web.archive.org/web/20160303182505/http://www.euro-languages.net/lithuania/?action=LinkingText&id=112
Катэгорыя:Мовазнаўцы ГерманііКатэгорыя:КампаратывістыКатэгорыя:ІндаеўрапеістыКатэгорыя:БалтыстыКатэгорыя:Этымолагі