Стэфан I (; пам. 2 жніўня 257) — біскуп Рыма з 12 мая 254 па 2 жніўня 257. Пакараны па загаду імператара Валяр’яна. Шануецца як свяшчэннамучанік ў Праваслаўнай (памяць 15 (2) жніўня) і Каталіцкай (памяць — 2 жніўня) цэрквах.
Стэфан вядомы сваім дыспутам з карфагенскім біскупам Кіпрыянам па пытанні аб дапушчальнасці хрышчэння ерэтыкоў. Як вынікае з захаваных пасланняў Кіпрыяна да папы, афрыканскія біскупы пагражалі Рыму расколам царквы. Падаплёкай спрэчкі было пытанне аб вяршэнстве над іспанскімі біскупамі, на якое прэтэндавалі як Рым, так і Карфаген.
Катэгорыя:Папы Рымскія