Марцэл,Маркел(;? — 16 студзеня 309) — біскуп рымскі з 27 мая 308 па 16 студзеня 309 года. Выкрываў імператара Галерыя за жорсткае стаўленне да хрысціян, быў збіты і зроблены скотнікам. Будучы таемна вызвалены, заняўся пошукам мошчаў. Пры Максенцыі быў зноў схоплены і адпраўлены на жывёльны двор, дзе і памёр.

З імем Папы Марцэла звязаны імёны шэрагу хрысціянскіх святых, якія пацярпелі ў Рыме ў той час: дыяканаў Кірыяка і Сісінія, мучаніка Сатурніна і іншых.

Спасылкі

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IV стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Епіскапы IV стагоддзя