Тобі Фокс (, нар. 11 кастрычніка 1991, Манчэстэр, Нью-Гэмпшыр, ЗША), поўнае імя Роберт Ф. Фокс (), таксама вядомы як FwugRadiation — амерыканскі распрацоўшчык відэагульняў і кампазітар. Найбольш вядомы стварэннем ролевых відэагульняў Undertale і Deltarune.
Фокс пачынаў з распрацоўкі гульняў на рухавіку RPG Maker і ромхакаў. З часам, ён пераключыўся на пісанне музыкі, у тым ліку для вэб-комікса Homestuck ад Эндру Хассі. У 2015, Фокс стварыў Undertale, якая хутка стала хітом і поп-культурным феноменам. З 2018, Тобі Фокс займаецца распрацоўкай Deltarune, эпізадычнай відэагульні ў паралельным сусвеце для Undertale.
Жыццё і кар’ера
Ранняе жыццё і працы Роберт Ф. Фокс нарадзіўся 11 кастрычніка 1991 у Манчэстэры, штат Нью-Гэмпшыр. Тобі казаў, што ў дзяцінстве браў урокі ігры на фартэпіяна і трубе. У сярэдняй школе, ён вырашыў павярнуцца да ігры на фартэпіяна, і мог іграць музыку з відэагульняў на слых. Пазней, ён навучаўся энвіроніцы ў Паўночна-Усходнім Універсітэце ў Бостане і выпусціўся ў 2014 годзе.
Самы ранні досвед Фокса ў распрацоўцы відэагульняў гэта выкарыстанне RPG Maker з братамі для стварэння ролевых гульняў і ромхакінг у старэйшай школе. Адным з самых ранніх праектаў быў EarthBound Halloween Hack, хэлаўінскі ромхак для EarthBound, выпушчаны ў 2008 годзе. Затым, будучы ў 12 класе, ён пачаў пісаць музыку для вэб-комікса 2009 года Homestuck
Undertale Самая вядомая праца Тобі Фокса — ролевая відэагульня 2015 года Undertale. Яна прадалася больш чым на 3.5 мільёны копій і атрымала па тры намінацыі на Game Awards і D.I.C.E. Awards. Тобі працаваў над усёй гульнёй самастойна, не лічучы мастацкіх матэрыялаў, з якімі папрасіў дапамогі ў Тэммі Чанг. Пасля выхаду, Undertale сабрала вялікую фанбазу. У 2016, ютубер Мэцью Патрык падарыў копію Underale Папу Рымскаму Францішку. Таксама ў 2016 Фокс напісаў, што па яго меркаванні Undertale усё яшчэ была «нішавай» і заслугоўвала на рэйтынг «8/10».
Поспех Undertale, асабліва ў Японіі, даў Фоксу магчымасць сустрэцца са стваральнікам Super Smash Bros., Масахіро Сакураем. Санс, персанаж з Undertale, быў дададзены ў Super Smash Bros. Ultimate у якасці касцюма.
Deltarune
Фокс прыдумаў ідэю Deltarune яшчэ ў 2012, і першапачатковая версія была створана ў 2012 годзе, але адразу жа закінута. 30 кастрычніка 2018, Фокс папрасіў фанатаў Undertale зайсці на афіцыйны ўліковы запіс гульні ў Twitter. На наступны дзень, першая глава Deltarune была выпушчана дармова пад выглядам «апытання». Deltarune з’яўляецца паралельнай гісторыяй да Undertale. Другая глава выйшла 17 верасня 2021 (18 верасня ў 3:00 па беларускім часе) бясплатна, бо «апошнім часам у свеце было ўсім цяжка», маючы на ўвазе пандэмію COVID-19. Наступныя дзве главы, 3 і 4, выйшлі разам з мінулымі 4 чэрвеня 2025 ужо на платнай аснове. Будучыя главы будуць дадавацца як бясплатныя абнаўленні для ўладальнікаў платнай версіі. Зараз вядзецца праца над 5 главой, якая будзе выпушчана ў 2026. У Deltarune плануецца 7 глаў.
Дабрачыннасць 17 верасня 2022, Fangamer — з якімі Фокс ужо супрацоўнічаў для стварэння мерчандайза па Undertale — праводзіла дабрачынны аўкцыён на сайце Deltarune пад назвай «Spamton Sweepstakes» для арганізацыі Child’s Play. Каб адсвяткаваць дзясятую гадавіну Undertale, Fangamer і Фокс правялі двухдзённы марафонны стрым для арганізацыі Урачы без межаў, дзе яны гулялі ў мадыфікаваную версію Undertale. На трансляцыі сабралі больш за 320 тысяч долараў.
Асабістае жыццё Фокс трымаецца ў тайне і звычайна не ходзіць на інтэрв’ю. Пакутуе ад хранічнага болю ў запясцях і кісцях рук, што замінае яму праграмаваць і пісаць музыку. Ведае японскую.
Праекты
Відэагульні Год Назва Дырэктар Кампазітар Сцэнарыст Платформы2006Arn’s Winter Quest Super Nintendo (ромхак) 2008 EarthBound Halloween Hack Super Nintendo (ромхак) 2015 Undertale Windows, macOS, Linux, PlayStation 4, PlayStation Vita, Nintendo Switch, Xbox One 2016 Rose of Winter Windows 2017 Hiveswap: Act 1 Windows, macOS, Linux 2018 Deltarune Chapter 1 Windows, macOS, PlayStation 4, Nintendo Switch, PlayStation 5, Nintendo Switch 2 2019 Escaped Chasm Windows Little Town Hero Windows, PlayStation 4, Nintendo Switch, Xbox One 2020 Dweller's Empty Path Windows Hiveswap: Act 2 Windows, macOS, Linux 2021 Deltarune Chapter 2 Windows, macOS, PlayStation 4, Nintendo Switch, PlayStation 5, Nintendo Switch 2 2022 Pokémon Scarlet і Violet Nintendo Switch 2025 Deltarune Chapters 3+4 Windows, macOS, PlayStation 4, Nintendo Switch, PlayStation 5, Nintendo Switch 2 Off (рэмастэр) Windows, Nintendo Switch
Будучыя гульні Год Назва Дырэктар Кампазітар Сцэнарыст Платформы 2026 Deltarune Chapter 5 Windows, macOS, PlayStation 4, Nintendo Switch, PlayStation 5, Nintendo Switch 2 Deltarune Chapter 6 Deltarune Chapter 7
Як запрошаны кампазітар Hiveswap Friendsim (2018) YIIK: A Postmodern RPG (2019) Super Smash Bros. Ultimate (2019) — DLC only Pesterquest (2019)Roach, James (December 4, 2019). «'yeah, it is'». tumblr. Retrieved August 20, 2023. «the title is meant to answer the question you ask while listening 'is this… megalovania?' then you go and check the track in the credits and it gives you your answer.» Pokémon Sword and Shield (2019) Omori (2020) — jukebox music only beatmania IIDX 30 Resident (2022) Mr. Saitou (2023) Touhou Danmaku Kagura Phantasia Lost (2024) Fields of Mistria (2024) Chunithm Verse (2024)
Крыніцы