Бужываль () — заходні прыгарад Парыжа, размешчаны за 15,3 км ад цэнтра горада. Найбольш вялікае збудаванне ў цэнтры Бужываля — царква Маці Божай, закладзеная яшчэ ў XII стагоддзі. Пры Людовіку XIV тут быў пабудаваны цуд французскай інжынернай думкі — помпавая машына Марлі, якая забяспечвала вадой каскады фантанаў Версаля.
У XIX стагоддзі ў Бужываль аблюбавала парыжская буржуазія. Цэнтрам культурнага жыцця была віла спявачкі Паліны Віярдо, побач з якой пасяліўся яе прыхільнік Іван Тургенеў. Тут ён памёр у 1883 годзе. У 1868 годзе тут памёр Жан-П’ер Фелісьен Мальфіль, французскі драматург і празаік, у Бужывалі памёр кампазітар Жорж Бізэ — аўтар «Кармэн».
Клод Манэ, Агюст Рэнуар і Альфрэд Сіслей часта выязджалі сюды на пленэр. Рэнуару належыць вядомая карціна «Танец у Бужывалі» (1883).
Катэгорыя:Камуны дэпартамента Івелін