Тобіяш Арэнт (; ) — езуіт, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі.Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 3. — С. 42.Polski słownik biograficzny, t. I, 1935, s. 156.
Біяграфія У 1662 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. З 1673 ксёндз. Місіянер у Караляўцы (1674—75), выкладаў філасофію ў Полацку (1678—81), пазытыўную і палемічную тэалогію ў Браневе (1681—82), прэфект студыяў у Варшаве (1682—83), выкладаў схаластычную і палемічную тэалогію ў Браневе (1684—85), суперыёр у Караляўцы (1688—90, 1694—96), рэктар калегіумаў у Браневе (1690—93) і Варшаве (1697—1701), галава Літоўскай правінцыі ордэна (1701—05), рэктар Віленскай акадэміі (1705—10, 1716—20, 1721—24), рэгент Папскай семінарыі і прэфект студыяў у Браневе (1710—13), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1713—16).
Як галава Літоўскай правінцыі ў 1703 прапанаваў генералу ордэна езуітаў план пашырэння ўплыву на праваслаўных, для чаго выступаў за прыняцце езуітамі ўсходняга абраду. З ліста Арэнта, напісанага з Пінска 12 студзеня 1703 г., даведваемся, што ён выслаў у Рым спіс кандыдатаў на будучых місіянераў сярод праваслаўных. Генерал запатрабаваў бліжэйшых звестак пра здольнасці кандыдатаў. Арэнт паведамляў, што ўжо выслаў двух езуітаў у Магілёў, каб там, часова і ў таямніцы, яны вучылі мову і царкоўнаславянскі абрад. За найпрасцейшае і найлягчэйшае развязанне справы ён лічыў атрыманне ад Ватыкану дазволу, каб езуіты, якія маюць працаваць сярод праваслаўных і ўніятаў, маглі прымаць усходні абрад. Гэты план так і не быў рэалізаваны.Oriens. Dwumiesięcznik poświęcony sprawom religijnym wschodu. Marzec — Kwiecień 1933. S. 40-41.
У працы «Studium polemicum pro doctrina catholica susceptum» (Вільня, 1716) выклаў свае метады вядзення рэлігійнай палемікі. Пабудаваная ў форме пытанняў і адказаў, у трох частках яна разглядае так званыя кантраверсіі, г. зн. спрэчныя паміж католікамі і пратэстантамі праўды веры, а апроч таго закранае найважнейшыя багаслоўскія пытанні, спрэчныя паміж заходняй і ўсходняй царквой. Сваіх праціўнікаў Арэнт заўжды называе «domini acatholici», у яго тэкстах няма характэрных для тагачаснай рэлігійнай палемікі абразаў.
Апрацаваў практычны педагагічны падручнік «Praxis de natura, motivis et mediis magisterii grammatices» (Вільня, 1744).
Крыніцы
Літаратура Piechnik L. Dzieje Akademii Wileńskiej. T. 3. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.