Ян Генрык Валадковіч (; 17 верасня 1765, Сянно, ВКЛ — 6 жніўня 1825, Санкт-Пецярбург) — граф, афіцэр вялікалітоўскай арміі, брыгадны генерал французскай арміі (1799) и арміі Княства Варшаўскага.
Біяграфія Паходзіў з роду Валадковічаў гербу Радван, сын менскага стольніка Юзэфа Валадковіча і яго жонкі Рэгіны Броніц.
З 1789 года паступіў на службе у літоўскае войска ў званні капітана, служыў у 4-м эскадроне 1-й брыгады народнай кавалерыі княства. Падчас вайны з Расіяй браў удзел ў бітве пад Мірам, дзе ягоны эскадрон кінуўся ва-ўцёкі пад моцным артылерыйскім агнём праціўніка. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года, кіраваў брыгадай народнай кавалерыі, адзначыўся ў сутычках з казакамі, пасля паражэння з'ехаў у Францыю і ў 1796 годзе паступіў на французскую службу.
Удзельнічаў у італьянскай кампаніі, паказаў праславіўся як цудоўны кавалерыйскі афіцэр, быў неаднаразова адзначаны ў рапартах генералаў Банапарта і Шампіёнэ. Радыкальны рэспубліканец, знаходзіўся ў апазіцыі да Я.Г. Дамброўскага, з якім веў барацьбу за вядучую роль у польскіх легіёнах[pl]. У жніўні 1799 года - начальнік штаба Італьянскай Арміі, з 6 кастрычніка 1799 года брыгадны генерал. У лістападзе цяжка паранены ў бітве з аўстрыйцамі пры Брэо Лонга і накіраваны для лячэння ў Марсель. У снежні 1800 - намеснік камандуючага 8-й ваеннай акругі генерала Сэнт-Ілера, прымаў удзел у кампаніі супраць аўстрыйцаў, камандаваў кавалерыйскай брыгадай (9-й і 21-й палкі).16 студзеня 1801 года вызначаны ў штаб генерала Мансэя і 9 жніўня 1801 года пераведзены ў рэзерв як замежнік. Пасля ўстанаўлення Імперыі заставаўся на рэспубліканскіх пазіцыях і па ідэалагічных прычынах адмовіўся ад узнагароджання ордэнам Ганаровага Легіёна.
23 верасня 1806 года вярнуўся да актыўнай службы з прызначэннем камандзірам 2-га Паўночнага Легіёна, які фармаваўся ў Нюрнбергу з палякаў-дэзерціраў з прускай службы, аднак, з прычыны фінансавых цяжкасцяў легіён не быў канчаткова арганізаваны і ў лістападзе генерал падаў у адстаўку.
У 1807 годзе ўдзельнічаў у аблозе Данцыга, дзе на адзін дзень замяніў хворага Дамброўскага на пасадзе камандзіра пяхотнай дывізіі, а 27 сакавіка 1807 года ўзначаліў атрад польскай кавалерыі (каля 500 чалавек), накіраваны маршалам Лефеўрам для барацьбы з прускімі партызанамі капітана Шыле. 1807 перайшоў на службу ў Княства Варшаўскае. У складзе Вялікай Арміі удзельнічаў у Аўстрыйскай кампаніі 1809 года, з пачатку 1810 года выконваў разведвальныя місіі на прыгранічных з Расійскай імперыяй тэрыторыях, у сакавіку 1812 года быў арыштаваны пры перасячэнні руска-польскай мяжы, вызвалены ў красавіку 1814 года.
Пасля вызвалення вярнуўся ў Францыю і падчас «100 дзён» 29 сакавіка 1815 года ўзнагароджаны чынам ганаровага палявога маршала. Пасля другой рэстаўрацыі Бурбонаў клапаціўся аб вяртанні яму маёнткаў на радзіме, канфіскаваных царскім урадам і памёр 6 жніўня 1825 года ў Санкт-Пецярбургу ва ўзросце 59 гадоў, пахаваны ў Смаленску.
У 18-м стагоддзі ён быў сябрам варшаўскай масонскай ложы «Храм Ісіды».
Сям'я Ян Генрык Валадковіч быў двойчы жанаты. Першы раз, з 29 чэрвеня 1792 года, на Ганне Малгаржэце Фергюсан-Тэпер, дачцэ банкіра Людвіга-Вільгельма Тэпера дэ Фергюсана, ад якой меў сына Юзэфа (1796—1812), забітага ў бітве пад Смаленскам летам 1812 года. Гэты шлюб скончыўся разводам у 1796 годзе.
Другі раз ажаніўся ў 1803 годзе на Марыі-Тэрэзе Ласеры (Lasseray) у Версалі, ад якой меў сына Аляксандра Генрыка (1805—1875), французскага генеральнага казначэя фінансаў ды аўтара кнігі «Ні міру, ні бяспекі Еўропе з Расіяй ў яе нынешнім стане»(Парыж, 1855).
Трыўмфальная арка Французская мянушка генерала HENRY выбіта на заходнім слупе, у калоне 38, Трыумфальнай аркі. Нягледзячы на тое, што яго нашчадкі некалькі разоў падавалі просьбы замяніць мянушку на прозвішча Валадковіч, усе яны былі адхіленыя, матывавана гэта тым, што нельга парушаць цэласнасць гістарычнага помніка.
Узнагароды
Ордэн Святога Станіслава (1793) Камандор ордэну Ганаровага легіёна (адмовіўся ад узнагароды, 1812).
Дадаткі S. Łoza, Kawalerowie Orderu Świętego Stanisława 1765—1813, Warszawa 1925, s. 100. T. Jeziorowski, The Napoleonic Orders. Ordery Napoleońskie. Warszawa 2018, s. 25 Stanisław Małachowski-Łempicki, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738—1821, w: Archiwum Komisji Historycznej, t. XIV, Kraków 1930, s. 336.
Літаратура
Лякін У.А., Время легионеров, Мінск, 2020.
Кароль Дамінік Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Павятовыя маршалкі свянцянскія