Магілёўскі губе́рнскі камітэ́т грама́дскай бяспе́кі — кааліцыйны орган улады, які быў створаны ў Магілёве пасля Кастрычніцкага перавароту ў 1917 годзе.

Гісторыя Камітэт быў створаны 28 кастрычніка 1917 года, праз два дні пасля ўзброенага перавароту ў Петраградзе. Галоўнай мэтай яго існавання з'яўлялася супрацьдзеянне бальшавікам. Адначасова з ім у горадзе быў утвораны Магілёўскі гарадскі камітэт выратавання Радзімы і рэвалюцыіЖелезняк М. Н. Комитеты спасения революции на территории современной области после захвата власти в России большевиками // Романовские чтения – 3 : сб. трудов Междунар. науч. конф. Могилев, 2007. С. 11..

Аднак, нягледзячы на шырокае прадстаўніцтва розных грамадскіх і палітычных сіл, Магілёўскі губернскі камітэт грамадскай бяспекі не змог арганізаваць рэальнае супраціўленне сілам бальшавікоў. Як вынік, 20 лістапада 1917 года ў Магілёве была ўсталявана савецкая ўлада, і камітэт спыніў сваё існаванне.

Склад камітэта Камітэт меў шырокае прадстаўніцтва і аб'ядноўваў дзеячаў розных палітычных партый, нацыянальных рухаў і органаў мясцовага самакіравання. У яго склад уваходзілі наступныя асобы:

Імя Пасада або статус Прадстаўніцтва Р. Пеўзнер (старшыня) магілёўскі губернскі камісар Я. І. Локшын член управы гарадское самакіраванне Г. В. Выгоўскі шляхціц губернская польская рада Папоў ваенны інжынер партыя кадэтаў Р. К. Крэер земскі батанік партыя энесаў М. Кахановіч выкладчык рэальнага вучылішча Магілёўскі беларускі камітэт Браўн сацыял-дэмакраты меншавікі і Бунд І. У. Кірыкос член управы губернскае земства Д. І. Каваленка член губернскай харчовай управы кааператыўныя арганізацыі горада Магілёва і губерні А. Я. Сыркін Яўрэйская народная партыя Г. А. Гурэвіч Яўрэйская сацыялістычная рабочая партыя Пражэнік саюз паштова-тэлеграфных служачых Рыжанкоў губернскі Савет сялянскіх дэпутатаў Патапаў губернскі Савет сялянскіх дэпутатаў

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёва Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Антыбальшавісцкі рух Катэгорыя:1917 год у Магілёве