Балупэ; у ніжнім цячэнні — Пэрдэя — рака ў Латвіі. Цячэ ў Алукснэнскім і Балвійскім краях па тэрыторыі Ліепнінскай, Лаздукалнскай, Бэрзкалнэнскай, Кубульскай, Вікснінскай, Купраўскай, Сусайскай, Жыгурскай, Ругайскай і Індранскай валасцей, а таксама горада Балві. Правы прыток верхняй плыні Айвіекстэ.

Даўжыня ракі — 82 км. Плошча вадазборнага басейна — 936 км²(па іншых дадзеных — 895 км²). Аб’ём гадавога сцёку — 0,21 км³. Ухіл — 0,21 м / км, падзенне — 17 м .

У сярэднім цячэнні каля горада Балві перасякае азёры Пэркону і Балву.

Катэгорыя:Рэкі Латвіі