Антон Данатавіч Дрозд () — савецкі астраном, сёмы дырэктар Пулкаўскай абсерваторыі.
Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1892 года ў мястэчку Казяны Богінскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні, быў сынам сялян каталіцкага веравызнання Даната Дразда і Юліяны Сяўрук. Ахрышчаны ў Цверацкім касцёле. У маі 1914 года скончыў 5-ю гімназію ў Пецярбургу. У 1914 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Астраномія», які скончыў у лютым 1917 года. Са студзеня 1929 года быў старшынёй праўлення Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі пры Беларускім студэнцкім зямляцтве. Паралельна з вучобай ва ўніверсітэце ў 1915—1918 гадах працаваў памочнікам бібліятэкара ў Бібліятэцы Акадэміі навук.
Пасля паступіў ва ўніверсітэцкую аспірантуру і паралельна ў 1919 годзе прыняты звышштатным астраномам у Пулкаўскую абсерваторыю (Галоўную астранамічную абсерваторыю — ГАА). У 1920 годзе ўступіў у ВКП(б)Архив РАН (Санкт-Петербургский филиал) Ф. 703. Оп. 3. Д. 42. Л. 1-4., паводле Аляксандра Дадаева, у 1920 годзе Дрозд арганізаваў у абсерваторыі партыйную ячэйку РКП(б). Аднак, Дрозд не стаў у абсерваторыі «сваім», у 1921 годзе яго звольнілі рашэннем Рады астраномаў ГАА.
У 1921 годзе вярнуўся на фізіка-матэматычны факультэт, дзе прайшоў шлях ад аспіранта да прафесара і намесніка дэкана. У 1930 годзе згадваецца як прафесар і загадчык фiз-мат факультэта ЛДУ. Акрамя таго, Дрозд меў прафесуру ў сельгасінстытуце і Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, быў аўтарам папулярнага падручніка «Пачаткі матэматычнага аналізу» (1931). Паралельна з гэтым Дрозд рабіў паспяховую партыйную кар’еру, удзельнічаў у арганізацыі партыйных ячэек і савпартшколы ў Дзецкім Сяле.
У канцы 1930 года, па заканчэнні другога тэрміну дырэктарства Пулкаўскай абсерваторыяй Аляксандра Іванова, паступіла распараджэнне пра прызначэнне дырэктарам Антона Дразда, які прыбуў туды ў студзені 1931 года. Гэта быў першы выпадак у гісторыі Пулкаўскай абсерваторыі, калі дырэктара вылучыў не Савет астраномаў ГАА, а ўрадавы орган — Наркамасветы РСФСР. Таму Дрозд атрымаў мянушку «чырвонага дырэктара».
Паводле Дадаева, пры «чырвоным дырэктары» пачалася «ломка» арганізацыйнай структуры, навуковыя аддзелы замянілі «сектарамі», створаны новыя падраздзяленні, як, напрыклад, Сектар абароны або Метадалагічны сектар (ім загадваў сам Антон Дрозд), фарміраваліся новыя тэмы даследаванняў, якія мала датычалі астраноміі. Пасады малодшых і старшых астраномаў пачалі звацца «спецыялістамі» другога і першага разрадаў. Гэта выклікала нараканні многіх супрацоўнікаў. Заробкі навуковых спецыялістаў як і раней заставаліся нізкімі, аднак, часцей ім сталі даручаць тэмы дзяржаўнага і прэстыжнага значэння.
У маі 1933 годзе нечакана адкліканы з пасады дырэктара Пулкаўскай абсерваторыі.
Пра далейшы лёс Антона Дразда звесткі супярэчлівыя.
У 1933—1936 гадах навуковы супрацоўнік мат-меха ЛДУ.
Пазней Дадаеў пісаў, што раннім летам 1964 года Дрозд аднойчы з’явіўся ў Пулкаве, нікому афіцыйна не прадстаўляўся і сустракаўся толькі з Соф’яй Раманскай, з якой бліжэй супрацоўнічаў у 1919—1921 гадах, ад яе стала вядома, што Дрозд быў асуджаны за «трацкісцкія грахі» і многія гады правёў у ссылцы.
Гл. таксама Пулкаўская справа
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі