Палімербетон — бетон, у якім вяжучым рэчывам служаць сінтэтычныя палімеры (поліэфірныя, эпаксідныя, фенолафармальдэгідныя і інш. смолы, некаторыя тэрмапласты). Вызначаецца высокай трываласцю, зносаўстойлівасцю, воданепранікальнасцю, хімічнай устойлівасцю. Дэфармуецца пад нагрузкай (мае паўзучасць). Выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог, мастоў, аэрадромаў, падлог у вытворчых памяшканнях, вырабу цюбінгаў, абліцоўкі прамысловых будынкаў і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Бетон