Закарыя (Захарый) Паліяшвілі (; ) — грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў і найбольш значны прадстаўнік грузінскай прафесійнай музычнай культуры. Народны артыст Грузіі (1925).
Біяграфія У 1900—03 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў С.Танеева. 3 1903 годзе выступаў як арганіст і дырыжор. Адзін з арганізатараў Грузінскага філарманічнага таварыства (1905), пры якім заснаваў хор і аркестр, дырэктар музычнай школы пры таварыстве (1908—17). 3 1917 выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі (з 1919 прафесар, у 1919, 1923 і 1929—32 — дырэктар). Збіраў народныя песні, выдаў «Зборнік грузінскіх народных песень …» (пад псеўд. Паліеў) і зборнік апрацовак «Восем грузінскіх народных песень» (абодва 1910). У кампазітарскай творчасці арганічна спалучаў стылістычныя асаблівасці дыялектаў грузінскай народнай песнятворчасці, стварыў агульнанац. грузінскі музычны стыль, які спалучыў карталінакахецінскі фальклор і дасягненні сусветнай музычнай культуры. Яго манументальна-эпічная опера «Абесалом і Этэры» (пастаноўка 1919 года) стала пачаткам грузінскага сімфанізму. Аўтар опер «Даісі» (пастаноўка 1923) і «Латаўра» (пастаноўка 1928), «Урачыстай кантаты» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестру (1927), «Грузінскай сюіты» на народныя тэмы для аркестра (1928), хароў, рамансаў, апрацовак народных песень. Імя Паліяшвілі прысвоена Грузінскаму тэатру оперы і балета. У 1971 годзе устаноўлена Дзяржаўная прэмія Грузіі імя Паліяшвілі. Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары Грузіі