Паліп — паталагічнае ўтварэнне, якое ўзвышаецца над паверхняй слізістых абалонак (верхніх дыхальных шляхоў, жаночых палавых органаў, страўнікавакішачнага тракту, прыдатачных пазух носа і інш.). Перадпухлінны працэс, напрыклад, паліпоз тоўстай кішкі — аблігатны перадрак. Адрозніваюць пухлінны — адэнаматозны паліп (напр., страўніка, кішэчніка), дысгарманальны (эндаметрый), запаленчага (гіперпластычны, алергічны) і дызантагенетычнага паходжання (напр., ангіяматозны), паліп няяснай этыялогіі. Памеры ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў, бываюць рознай формы і кансістэнцыі, з гладкай дольчатай ці варсістай паверхняй. Напрыклад, адэнаматозны паліп складаецца ў асноўным з залозістай тканкі, дысгарманальны і запаленчы — са злучальнай. Бывае плацэнтарны паліп, які ўзнікае ў матцы пасля цяжарнасці. Паліпы могуць нагнойвацца, пакрывацца язвамі, кроватачыць. Лячэнне хірургічнае. Літаратура

Катэгорыя:Гастраэнтэралогія