Павел Васілевіч Кукальнік (, Замасць, Габсбургская манархія — , Вільня, Расійская імперыя) — гісторык, пісьменнік. Сын прафесара Васіля Кукальніка; старэйшы брат пісьменніка Нестара Кукальніка.Кукальнік Павел Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 567.Кукальнік Павел Васілевіч // Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 162.Кубасов И. Кукольник, Павел Васильевич // Русский биографический словарь : в 25 томах / Под наблюдением председателя Императорского Русского Исторического Общества А. А. Половцева. — СПб., 1903. — Т. 9: Кнаппе — Кюхельбекер. — С. 537—538.Makowiecka Z. Kukolnik Paweł // Polski słownik biograficzny. T. XVI, zeszyt 68. — Wrocław etc.: Ossolineum, 1971. — S. 120—121.

Біяграфія Сын палячкі-каталічкі і русіна-уніята паходжаннем з венгерскіх Карпатаў. Пераехаў з бацькамі ў Расійскую імперыію, калі яго бацька Васіль Рыгоравіч быў запрошаны ў 1804 годзе прафесарам фізікі ў адкрыты ў Санкт-Пецярбургу Галоўны педагагічны інстытут.

Службу пачаў з 1810 года канцылярыстам у 1-м дэпартаменце рыма-каталіцкай калегіі, потым перайшоў у дэпартамент дзяржаўных маёмасцяў, потым у паштовы дэпартамент, нарэшце, зноў уладкаваўся ў міністэрства дзяржаўных маёмасцяў перакладчыкам. У 1815 годзе абараніў дысертацыю «Аб уплыве рымскага права на ўсерасійскае» на званне доктара права ў Полацкай езуіцкай акадэміі (існуе версія, што такім чынам полацкія езуіты спрабавалі падсласціць яго бацьку, Васіля Кукальніка, які ажыццяўляў візітацыю езуіцкай акадэміі). Верагодна, пад уражаннем трагічнай гібелі бацькі ў 1821 годзе прыняў хрышчэнне па праваслаўным абрадзе.

Пераклад «Скарочанай усеагульнай гісторыі» французскага гісторыка і дзяржаўнага дзеяча Луі Філіпа дэ Сегюра (выдадзены ў Пецярбургу ў 5 тамах, 1818—1820) звярнуў на Кукольніка прыхільную ўвагу ўплывовых колаў.

У снежні 1824 года па рэкамендацыі апекуна Віленскага ўніверсітэта ўплывовага сенатара Мікалая Навасільцава ён быў прызначаны міністрам асветы А. С. Шышковым у Віленскі ўніверсітэт прафесарам усеагульнай гісторыі і статыстыкі (на месца Іахіма Лялевеля, які быў звольнены за сувязі з патаемнымі студэнцкімі таварыствамі). Фактычна ён стаў галоўным асведаміцелем і пратэжэ Навасільцава. У першы ж навучальны год стаў сакратаром савета ўніверсітэта і членам двух часовых камітэтаў. ры чытанні лекцый ва ўніверсітэце выкарыстоўваў свой пераклад «Скарочанай усеагульнай гісторыі» дэ Сегюра. Лекцыі Кукальніка былі шматслоўнымі, хаатычнымі, не карысталіся поспехам сярод студэнтаў. Гэты новапрызначаны прафесар, засвоіўшы тэорыю Басюэ аб правідэнцыялізме, са зменамі ў духу славянафільскай плыні, якую прадстаўляў міністр асветы Шышкоў, нязграбна прышываў яе да гісторыі і мучыў слухачоў пустым апавяданнем пра чатыры манархіі, дабрачыннасці ўладароў і іх атачэння, не даючы ўяўлення ні пра развіццё чалавецтва, ні пра сувязь фактаў і падзей, ні пра сапраўдныя фактары гісторыі. Гаварыў нават гладка і плаўна, аднак, не маючы дастатковай адукацыі і праводзячы загадзя прадпісаныя ненавуковыя погляды, не карыстаўся ніякай павагай у слухачоў.Janowski, Ludwik. W promieniach Wilna i Krzemieńca. Wilno, 1923. S. 103.Быў набліжаны да таварыскіх колаў рэктара Пелікана, бываў у доме Саламеі Беку, дзе пазнаёміўся з маладым Юльюшам Славацкім

Тады ж ажаніўся з Юліяй Аляксееўнай Пузыроўскай (18.05.1803—15.01.1872; памерла ў Вільні ад «атрафіі печані»), дачкой памешчыка Ковенскай губерні.

Адміністрацыйныя пасады ва ўніверсітэце займаў яго брат Платон Кукальнік. У Вільні пасяліўся пасля заканчэння Ніжынскага ліцэя і брат Нестар, які ў 1829—1831 выкладаў у Віленскай гімназіі рускую славеснасць і выдаў на польскай мове практычны курс рускай граматыкі.

У 1831 годзе вымушаны быў пакінуць Вільню і схавацца ў Слоніме ў Навасільцава.

З 1831 года загадваў універсітэцкай бібліятэкай і нумізматычным кабінетам. Быў чальцом камітэта, які мусіў вырашаць пытанне ліквідацыі Віленскага ўінверсітэта.

Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта ў 1832 годзе служыў бібліятэкарам і выкладаў рускую мову ў Медыка-хірургічнай акадэміі (1833—1842); у каталіцкай Духоўнай акадэміі (1834—1842) выкладаў усеагульную і рускую гісторыю. Адначасова служыў у 1829—1841 цэнзарам. У 1842 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка.

У 1844 годзе прыняў месца члена праўлення Віленскай рыма-каталіцкай епархіяльнай семінарыі, дзе выкладаў гісторыю да 1851 года. Адначасова з 1849 года служыў чыноўнікам асобых даручэнняў па гістарычнай і статыстычнай частцы краю пры віленскім генерал-губернатары Фёдары Міркавічы, пазней быў членам губернскага статыстычнага камітэта.

У 1851 годзе зноў прызначаецца цэнзарам; у 1863—1865 гадах быў старшынёй Віленскага цэнзурнага камітэта, заслужыў рэпутацыю паблажлівага цэнзара. Сярод яго блізкіх сяброў былі віленскія літаратары Антоні Эдвард Адынец, Адам Ганоры Кіркор, Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля), Вінцэнт Каратынскі.Павел Лавринец. Павел Кукольник и польскоязычные поэты Литвы. Slavistica Vilnensis. 2017. 62. ISSN 2351-6895. C. 291—306 Быў хросным бацькам сына паэта Казіміра Кандратовіча (1853).Fedorowicz Irena. O Władysławie Syrokomli w kontekście jego nieznanych listów, „RocznikStowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy” [Wilno] 2014, t. 13/14, s. 232–248. Спрыяў Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, усе кнігі апошняга былі апублікаваны з цэнзарскага дазволу Кукальніка, у тым ліку "Гапон" і беларускі пераклад "Пана Тадэвуша", хоць Кукальнік забараніў для друку твор "Халімон на каранацыі".

Камісія для разгляду польскіх і жамойцкіх кніг, якія прадаваліся ў г. Вільні, створаная ў 1865 годзе для расследавання палітычных злоўжыванняў у кніжным гандлі (пад старшынствам генерал-маёра А. П. Сталыпіна), абвінаваціла Кукальніка ў дазволе друкаваць кнігі, якія служылі «лаціна-польскай» прапагандзе і садзейнічалі паўстанцам у імкненні «заахвочваць распаўсюджванне шкодных жамойцкіх кніг», тлумачным блізкімі адносінамі з выдаўцамі і кнігагандлярамі Завадскімі і жаданнем дагадзіць біскупу Валанчэўскаму.

Быў сапраўдным членам Віленскай археалагічнай камісіі (1855—1865) з дня заснавання. Выступаў з дакладамі і паведамленнямі на яе пасяджэннях. З красавіка 1864 года да сакавіка 1865 года быў старшынёй Віленскай камісіі для разбору і выдання старажытных актаў (Віленская археаграфічная камісія) і быў рэдактарам першага тому актаў, апублікаванага камісіяй.Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов, 1864—1906 / составил Ар. Турцевич. — Вильна, 1906. — С. 24-25. У 1865 годзе канчаткова выйшаў у адстаўку ў чыне сапраўднага стацкага саветніка.

Апошнія гады жыцця бясплатна выкладаў гісторыю ў жаночым вучылішчы пры Марыінскім манастыры. Быў руплівым прыхаджанінам віленскіх праваслаўных храмаў.

Памёр у Вільні 3 (15) верасня 1884 года. Пахаваны на мясцовых праваслаўных Еўфрасіннеўскіх могілках.

Літаратурная дзейнасць Акрамя перакладу «Скарочанай усеагульнай гісторыі» Луі Філіпа дэ Сегюра (1818—1820), Кукальнік пераклаў пропаведзі французскага пратэстанцкага тэолага Эжэна Берсье (пераклад не выдадзены).

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваецца неапублікаваны рукапіс рамана "Хатні настаўнік" Паўла Кукальніка з прысвячэннем "Любезному внуку моему // Андрею Константиновичу // Снитко" (археолаг Андрэй Снітка падчас навучання ў Вільні быў пад апекай свайго сваяка).Киреева Г.В. РОМАН "ДОМАШНИЙ УЧИТЕЛЬ" ПАВЛА ВАСИЛЬЕВИЧА КУКОЛЬНИКА: (РУКОПИСНЫЙ СПИСОК ИЗ ФОНДА НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ). В сборнике: Современные проблемы книжной культуры: основные тенденции и перспективы развития. материалы XVIII Международной научной конференции. Москва, 2025. С. 224-230.

Публіцыстыка і мемуары

Свайго роду публіцыстыку прадстаўляюць павучальная памятка «На знак памяці сябрам і знаёмым, якія ўдастоілі мяне наведвання ў дзень заканчэння пяцідзесяці гадоў з часу паступлення мяне на прыш дзяржаўнай службы» (1862) і брашура «Голас хрысціяніна пасля прачытання кнігі спадара Рэнана „La vie de Jesus“» (1864).

Апублікаваныя ў «Рускім архіве» палемічна афарбаваныя мемуары «Анты-Цыпрынус. Успамін пра М. М. Навасільцава» (1873) і «Анты-Фоцій. Адказ відавочца на паказанні Фоція пра Тацярынаву і яе саюз» (1874) закліканы абараніць памяць шматгадовага апекуна ўсёй сям’і Кукальнікаў М. М. Навасільцава і Я. Ф. Тацярынавай (кіраўніцы сталічнага рэлігійнага гуртка 1817—1837 гг.), якая адыграла важную ролю ў біяграфіі Кукальніка. Яны змяшчаюць цікавыя падрабязнасці эпізодаў уласнага жыцця Кукальніка і норавы яго акружэння ў Пецярбургу і Вільні.

Драматургія

У маладосці захапляўся тэатрам і пісаў трагедыі ў духу Жана Расіна. Грувасткія трагедыі і драмы ў вершах на гістарычныя і біблейскія сюжэты пісаліся з аглядкай на каноны класіцызму і адрозніваліся рэлігійнай дыдактычнасцю. Фабула трагедыі «Гуняд» узятая з гісторыі венгерскага военачальніка Яноша Хуньядзі. Пакладзеная ў аснову праблема доўгу падданага і гасудара ўласцівая драматургіі класіцызму. «Марскі разбойнік» прапаведуе вернасць хрысціянскім каштоўнасцям.

Кукальнік цаніў іх асабліва высока, усведамляючы ў той жа час іх архаічнасць.

Паэзія

Кукальнік пісаў апавяданні і аповесці ў вершах «Марыя», «Друг», «Вораг», «Дзедаў сон». Яны публікаваліся з 1834 года (часам пад крыптанімам П. К. або ананімна) асобнымі выданнямі і ў трох зборніках, што выйшлі ў Вільні: «Вершы» (1861), «Вершы. Т. 2» (1872), «Апошні кавалак майго духоўнага жыцця» (1882).

Раман у вершах «Тры гады жыцця» (1834) з дапаўненнямі ўключаны ў зборнік «Вершы. Т. 2» (1872), эпілог у кнізе «Апошні кавалак майго духоўнага жыцця» (1882). Складам і асобнымі рысамі падражае «Яўгенію Анегіну».

У зборнікі, надрукаваныя малымі тыражамі для сяброў і знаёмых і не прызначаныя для продажу, увайшлі прысвячэнні і вершы «на выпадак» — дні нараджэння або імянін знаёмых, агульнанацыянальныя або мясцовыя падзеі (канцэрт у Вільні скрыпача К. Ю. Ліпінскага, узяцце пад апеку цэсарэвіча Мікалая Аляксандравіча Віленскага Музея старажытнасцей, паланенне імама Шаміля, пакіданне пасады віленскага генерал-губернатара Уладзімірам НазімавымПавел Лавринец. Павел Кукольник и Владимир Назимов. Mokslo darbai. Literatūra. 2017 59(2): Rusistica Vilnensis. ISSN 0258-0802, eISSN 1648—1143. C. 65-77, прызначэнне Аляксандрам Патапавым віленскім генерал-губернатарам). Асобным адбіткам да прыезду імператара Аляксандра II выйшаў верш «6-е верасня 1858 г. у Вільні».

Вершам Кукальніка ўласцівая тая ж дыдактычнасць, якая ўласцівая і яго правідэнцыяльнай гістарыясофіі.

Гістарычныя працы Сучаснікі падкрэслівалі першаадкрыцельства Кукальніка ў асваенні гісторыі Літвы. Яго нешматлікія гістарыяграфічныя працы кампілятыўныя. Кукальнік, як правіла, пераказваў працы Юзафа Ігната Крашэўскага, Тэадора Нарбута, Міхала Балінскага, Людвіка Юцэвіча, Адама Ганорыя Кіркора. Кукальнік бачыў у гісторыі дзеянне Провіду, таму яго творам уласцівыя дыдактычнасць і рэлігійнае маралізатарства.

Да іх блізкія па выкарыстаных крыніцах, матэрыяле і манеры выкладу творы этнаграфічнага і краязнаўчага характару. У артыкуле «Паданні літоўскага народа» Кукальнік прадставіў літоўскія паданні, павер’і і звычаі, апісаў гульні, танцы, вясельныя і пахавальныя абрады, прывёў больш за паўсотні песень, звыш трохсот прыказак і прымавак.

Да гісторыка-краязнаўчых прац адносіцца своеасаблівы даведнік па найстаражытнейшай вуліцы Вільні «Падарожжы па Замкавай вуліцы ў Вільні» ў газеце «Віленскі веснік / Kurjer Wileński» (1860).

Свае працы Кукальнік друкаваў у навукова-літаратурных дадатках да «Памятнай кніжкі Віленскай губерні», «Запісках Віленскай археалагічнай камісіі», у газеце «Віленскі веснік».