Пагонічы (Porzana), балотныя курачкі, вадзяныя курачкі — род птушак сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных. 18 відаў.

Апісанне Даўжыня да 28 см, маса да 130 г. Апярэнне чорнае, шараватае, бураватае з стракацінкамі.

Крылы кароткія. Ногі і пальцы доўгія.

Пашырэнне Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць на балотах, вільготных лугах. Актыўныя ўначы. На Беларусі 2 віды: пагоніч звычайны (P. porzana) і пагоніч малы (P. parva), народная назва малая вадзяная курачка, занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Аб’ект палявання.

Асаблівасці біялогіі Добра бегаюць і плаваюць. Часта і гучна свішчуць, нібы пастух, што паганяе статак (адсюль назва). Корм пераважна жывёльны.

Гняздуюцца на зямлі. Нясуць да 18 яец.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пастушковыя Катэгорыя:Роды птушак