Астрашыцкагарадо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Астрашыцкі Гарадок.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Менска, з 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Менскай вобласці. 9 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак ВопытныРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5730 чалавек, з іх 86,5 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 7031 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе