Велікалу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Русіно (да 2019 г. вёска Вялікія Лукі).
Гісторыя 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утвораны Лукаўскі сельсавет. Цэнтр — вёска Вялікія Лукі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаВЯЛІКІЯ ЛУКІ // С. 35. 20 мая 1957 года ў склад Уцёскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Багушы, Млынок і Рагозніца)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. 17 лістапада 1959 года сельсавет быў перайменаваны ў Велікалуцкі сельсавет. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно)Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнікла вёска КрынкіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 верасня 1975 г. № 116-IX Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Велікалуцкага і Малахавецкага сельсаветаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 28 (1474). 2 жніўня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок РусіноРешение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 7 вёсакДадзеныя ад 11.02.2011 : + Населены пункт Статус SOATO Каардынаты Вялікія Лукі вёска''''' 1 204 804 011 Грабавец вёска 1 204 804 016 Кабушкіна пасёлак 1 204 804 021 Капані вёска 1 204 804 026 Крыжыкі вёска 1 204 804 031 Малыя Лукі вёска 1 204 804 041 Новыя Лукі вёска 1 204 804 046 Русіно аграгарадок 1 204 804 051 Янова вёска 1 204 804 056
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2362 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 3,3 % — палякі, 2,9 % — цыганы, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2281 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе