Во́льнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Вольна.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стайкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы), у склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска СтайкіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава), наўзамен у склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка)Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаВОЛЬНА //  — С. 32. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы, Шчарбовічы — скасаванага Паланечкаўскага сельсавета.

Склад У склад сельсавета ўваходзіць 1 аграгарадокРешение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки», 13 вёсак і 1 хутарДанные от 11.02.2011 : + Населены пункт SOATO Каардынаты Вёска Азярэц 1 204 807 051 Вёска Бартнікі 1 204 807 006 Вёска Верхняе Чэрніхава 1 204 807 011 Аграгарадок Вольна 1 204 807 016 Вёска Галынка 1 204 807 021 Вёска Задзвея 1 204 807 026 Вёска Залессе 1 204 807 031 Вёска Ліхасельцы 1 204 807 036 Вёска Нагорнае 1 204 807 041 Вёска Ніжняе Чэрніхава 1 204 807 046 Вёска Рабковічы 1 204 807 056 Хутар Росаш 1 204 807 061 Вёска Савічы 1 204 807 066 Вёска Цішкоўцы 1 204 807 071 Вёска Чэрніхава 1 204 807 076

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1890 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,2 % — палякі, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1767 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе