Меер Пінес (псеўданім: Брыксман; ) — гісторык яўрэйскай літаратуры (на ідышы), журналіст, грамадскі дзеяч, купец 1-й гільдыі. Адзін з заснавальнікаў партыі сіяністаў-сацыялістаў. Бацька філосафа Шлома Пінеса.

Біяграфія Меер-Ісар нарадзіўся ў Магілёве, бацькам быў Янкеў-Шмуіл сын Меер-Ізроіла, а маці Цыпа-Міна дачка Хаім-ШыманаЗапіс пра нараджэнне на сайце familysearch.org. Сям’я пераехала ў 1890 годзе ў Ружаны, тут вучыўся ў талмуд-торы, ешыбоце, з хатнімі настаўнікамі. У 1900—1902 гадах вывучаў у Бернскім універсітэце юрыдычныя навукі і філасофію. У 1902—1905 вучыўся ў Сарбоне. У 1905 годзе з пачаткам рэвалюцыі вярнуўся з-за мяжы, актывіст Яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі (СЯРП), удзельнік 7-га сіянісцкага кангрэса (1905). Супрацоўнічаў з доктарам Зангвілем і браў удзел у стварэнні яго партыі — тэрытарыялістаў. Быў кандыдатам у дэпутаты ад Гродзенскай губерні на выбарах у 2-ю Дзяржаўную Думу, паводле прыналежнасці тэрытарыяліст. Друкавваўся ў газетах (Фрайнд, Дэр наер вэг, Дос ворт). З 1909 года жыў з сям’ёй у Рызе, заснаваў газету «Дзі ідышэ штымэ» (Яўрэйскі голас), рэдактарам якой стаў крытык Бал-Махшовес. Працягнуў вучобу ў Сарбоне (доктар літатуры, 1910). Вёў гандлёвыя справы. У 1915 годзе жыў у Архангельску. Эміграваў, жыў з 1920 у Лондане, а з 1921 — у Берліне, дзе ўдзельнічаў у працы Таварыства ORT і Яўрэйскага эміграцыйнага таварыства. Далучыўся да аб’яднання тэрытарыялістаў Фрайланд-ліга. Сябраваў з Дубновым, Ляшчынскім і іншымі. У 1941 годзе быў праведзен абмен насельніцтвам між Германіяй і СССР праз Турцыю — адразу пасля прыбыцця Пінес з жонкай аказаліся ў савецкім зняволенні. Загінулі ў лагерах, жонка ў 1942, ён пазней.

Навуковая дзейнасць Яго праца «Гісторыя яўрэйскай літаратуры» выйшла спачатку па-французску, затым у яўрэйскім перакладзе пад рэдакцыяй Бал-Махшовеса, па-нямецку, па-руску з дадатковымі раздзеламі. Яна абудзіла вялікую цікавасць. У яе абмеркаванні ўдзельнічалі Штыф, Нігер, доктар Мукдоні, Мілх, доктар Цынберг, Борахаў і іншыя. Пінес не мінуў памылак, але каштоўнасць яго кнігі несумненная. Яна лічыцца першай у сваім родзе (калі не браць пад увагу працу Вінера, якая выйшла раней — у 1899, — але толькі па-англійску).

Кнігі Dr. Meyer Isser Pines. Histoire de la littérature Judéo-Allemande. Парыж: Jouve et Cis, 1911. — 578 ст. די געשיכטע פֿון דער ייִדישער ליטעראַטור (пераклад на ідыш). У 2 тамах. Друкарня Б. Шыміна, 1912.Meyer Pines in Revolutionary Roots of Modern Yiddish (ст. 150) Die geschichte der jüdischdeutschen literatur. Лейпцыг: G. Engel, 1913. Пинес М. Я. История еврейской литературы (на еврейско-немецком диалекте). Авторизованный пер. с немецк. С. С. Вермеля. М.: Универсальное книготоварищество Л. А. Столяр, типография Торгового дома «Мысль», 1913. пераклад 1981 года на іўрыт

Крыніцы

Спасылкі Pines Meyer Пинес Меир Иссар

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы БеларусіКатэгорыя:Грамадскія дзеячы БеларусіКатэгорыя:Дактары навукКатэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладайКатэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГуКатэгорыя:Ідыш