В’ена () — рака ў Заходняй Францыі, левы прыток Луары. Бярэ пачатак на плато Мільваш у дэпартаменце Карэзы і цячэ ў заоднім напрамку праз Цэнтральны французскі масіў; па выхадзе з яго паварочвае на поўнач. У ніжнім цячэнні (дэпартамент Эндры і Луары) мае шырокую алювіяльную даліну, пакрытую вінаграднікамі. Галоўныя прытокі — Клен (злева) і Кроз (справа). Даўжыня — 370 км; на працягу 74 км (ад г. Шатэльро) суднаходная.
Катэгорыя:Рэкі Францыі