Дзі цукунфт (, значыць `будучыня`) — навукова-папулярны і літаратурны часопіс на ідышы.

Выдаваўся ў Нью-Ёрку ў 1892-98 гг. і з 1902 па 2010 (?) год, спачатку штомесячна, у апошнія гады радзей. Заснаваны Сацыялістычнай рабочай партыяй ЗША. У 1892-94 і ў 1904—1905 гг. галоўным рэдактарам часопіса быў Я. Ромбра (Ф. Кранц), у 1894-97 гг. — А. Каган. Першапачаткова мэтай выдання было дапамагчы самаадукацыі амерыканскіх яўрэяў-рабочых. Калі галоўным рэдактарам часопіса (1906—1907, 1910) быў К. Форнберг, канцэпцыя выдання змянілася, у кожным нумары сталі публікаваць зводкі аб становішчы працоўных у краіне, надзённыя артыкулы. Рэдактарамі часопіса ў розны час былі выдатныя дзеячы яўрэйскай літаратуры, у іх ліку Я. Мілх, М. Вінчэўскі, А. Закс.

«Цукунфт» стаў трыбунай розных эстэтычных і грамадскіх напрамкаў у літаратуры, застаючыся свецкім і сацыялістычным часопісам. У 1912 г. выданне часопіса перайшло ў рукі выдавецтва «Форвертс», якому належала аднайменная газета. У 1913-38 гг. рэдактарам быў А. Лесін, які ператварыў «Цукунфт» у самае аўтарытэтнае выданне на ідышы. У часопісе публікаваліся сучасныя паэты, празаікі, эсэісты, у іх ліку Я. Кляцкін, Л. Квітка, Ш. Гінзбург, значнае месца надавалася перакладам (у тым ліку з Бяліка, Уітмена).

З 1940 г. часопіс выдавала Цэнтральная арганізацыя яўрэйскай культуры (Central Yiddish Culture Organization, צענטראַלע ייִדישע קולטור אָרגאַנציזא), якая пазней увайшла ў склад культурнага кангрэс. У рэдакцыйную калегію «Цукунфт» уваходзілі вядомыя пісьменнікі і літаратуразнаўцы: Г. Рогаў, Д. Пінскі, Н. Б. Мінькоў, Ш. Нігер, Я. Глатштэйн, Э. Грынберг і іншыя. З пачатку 1990-х гг. «Цукунфт» выдаваўся штоквартальна.

У 2010 г. выйшаў адзін нумарyiddish2.forward.com. У 2012—2013 гг. на сайце кангрэса з’явіліся творы з новага выпуску, але ці надрукавалі яго, невядомаcongressforjewishculture.wordpress.com.

Крыніцы

Спасылкі Асобныя вокладкі

Катэгорыя:Ідыш Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Газеты і часопісы на ідышы Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1892 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2010 годзе