Віктар Людвік Юндзіл герба Лебедзь (пол. Wiktor Jundziłł, 8 кастрычніка 1790, Гродна — 11 лютага 1862, Фрыбур) — удзельнік вайны 1812 года, эміграцыйны дзяяч, актыўны ў Швейцарыі, блізкі сябар Адама Міцкевіча.Lewak Adam. Jundziłł Wiktor // Polski Słownik Biograficzny. T. XI. S. 323Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryżu. Rok 1867. S. 383-389.

Паходзіў з зямянскай сям'і, быў сынам Францішка Юндзіла, падкаморага гродзенскага, і Тэрэзы з Бужынскіх, дачкі Тадэвуша Бужынскага, мінскага ваяводы і пасла Рэчы Паспалітай у Лондане.

Гаспадарыў ва ўласным маёнтку Бераставіца Муравана , быў абраны дэпутатам у соймік.

У 1812 годзе дабраахвотна далучыўся да 8-га палку ўланаў Дамініка Радзівіла, браў удзел у выправе на Маскву. Быў у штабе 5-га корпуса князя Юзафа Панятоўскага. Падчас адступлення браў удзел у бітве пад Чэрыкавым, атрымаў там званне падпаручніка. Падчас пераправу праз Беразіну адстаў ад штаба корпуса Панятоўскага.

У Вільні звольніўся з войска, вярнуўся ў Бераставіцу, дзе зноў заняўся гаспадаркай. Уваходзіўся ў губернскі камітэт па забяспячэнню вайсковых патрэбаў.

У 1818 ажаніўся ў Вільні на Тэрэзе з Ціхоцкіх, дочцы Міхала Ціхоцкага, генерала Войска Польскага.

У 1829 пераехаў у Швейцарыю, спачатку для лекавання, але падчас паўстання 1830-31 гадоў стаў дапамагаць паўстанцам, якія эмігравалі ў Швейцарыю.

Калі ён не вярнуўся ў краіну па патрабаванні расійскага ўрада ў 1834 годзе, яго маёмасць была канфіскавана. У 1836 ён атрымаў швейцарскае грамадзянства. Пераехаў спачатку ў Фрыбур, дзе быў бібліятэкарам эканамічнага таварыства (1836), у 1838-40 - чальцом педагагічнай рады фрыбурскага кантона.

У 1840 пераехаў у Лазану, дзе набыў маёнтак пад назвай «Campagne Litwa». Не ўдзельнічаў у палітыцы, па перакананнях быў кансерватарам і клерыкалам. Жыў выключна дзеля спраў горада і кантона, працуючы ў Педагагічнай радзе і іншых установах гарадской адміністрацыі Лазаны.

Адам Міцкевіч, калі выкладаў ва ўніверсітэце ў Лазане, часта наведваў дом Юндзіла. Юндзіл кароткі час сімпатызаваў «Божай справе», але не далучыўся да парыжскага гуртка Тавянскага. Пазней Міцкевіч дарэмна спрабаваў пераканаць яго на карысць Тавянскага.

Юндзіл часта рабіў паслугі Міцкевічу. Часта даваў яму пазыкі і аказваў матэрыяльную падтрымку польскім эмігрантам, якія пасяліліся ў Лазане. Пакідаючы Лазану, паэт падарыў Юндзілу на развітанне асобнік «Кніг польскага народа і паломніцтва», прысвяціўшы яго «Юндзілу ў памяць пра маё дарагое сяброўства». Пасля вяртання ў Парыж Міцкевіч працягваў падтрымліваць кантакты і перапіску з Юндзіламі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ў 1862 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1790 годзе Катэгорыя:Юндзілы (род)