«Крапіва́» — сатырычны часопіс, які выдаваўся ў кастрычніку 1912 года на беларускай мове ў Вільні. Рэдактар — Самуіл Плаўнік. Выйшаў 1 нумар.
У выданні публікаваліся гумарэскі, анекдоты, фельетоны, афарызмы. «Крапіва» сатырычна апісвала тагачасную палітыку і з’явы побыту. Палітычная сатыра выкрывала «чорную сотню», сілы рэакцыі, выбары ў Дзяржаўную думу, якія рэдакцыя разглядала як фарс, палітыку Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна. З іроніяй адзначалася пасіўнасць беларускага сялянства.
Беларускія пісьменнікі падзяліліся ў ацэнках выдання. На думку Максіма Багдановіча, сатырычнаму часопісу не хапала вастрыні. Якуб Колас палічыў змест «Крапівы» даволі цікавым.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы Вільні на беларускай мове Катэгорыя:1912 год у Беларусі Катэгорыя:1912 год у Вільні