Андрэас Папандрэу () — дзяржаўны і палітычны дзеяч Грэцыі. Сын Георгіяса Папандрэу.
Біяграфія Вучыўся ў Гарвардскім універсітэце (г. Кембрыдж, ЗША). З пачатку 1940-х гадоў у эміграцыі, да 1964 года быў грамадзянінам ЗША. З 1961 года ў Грэцыі, пасля ваеннага перавароту 1967 года зноў у эміграцыі, дзе стварыў Усягрэчаскі вызваленчы рух. Пасля падзення ваеннай дыктатуры (1974) вярнуўся ў Грэцыю. Заснавальнік (1974) і старшыня (з 1984) партыі Усягрэчаскі сацыялістычны рух (ПАСОК). Прэм’ер-міністр Грэцыі ў 1981—89 і 1993 — студзень 1996. Працы ў галіне эканомікі.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта