Пілар (ісп.: Pilar) — горад у Парагваі, адміністрацыйная сталіца дэпартамента Ньеэмбуку. Размешчаны на поўдні краіны, на ўсходнім беразе ракі Парагвай, за 358 км ад г. Асунсьёна.
Гісторыя Заснаваны партугальцам Педра Мела ў 1779 годзе і першапачаткова быў вядомы як Віла дэль Ньеэмбуку (Villa del Ñeembucú). Праз 4 гады быў перайменаваны іспанскім свяшчэннікам Маркам Антоніа Уліямбэ ў Віла дэль Пілар, у гонар адной са святыняў каталіцкай царквы — базілікі Nuestra Señora del Pilar (Маці Божай на калоне).
Насельніцтва
Эканоміка Рачны порт, шэраг прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на ўрадлівых глебах паміж рэкамі Парагвай і Парана, а таксама тэкстыльныя фабрыкі, лесапільня і прадпрыемствы лікёра-гарэлачнай прамысловасці.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Парагвая