Хойз-фрайнд (Дамашні сябар) — яўрэйскі гісторыка-літаратурны альманах на ідышы, выдаваўся ў Варшаве пад рэдакцыяй заснавальніка Марка Спектара ў 1888—89 і 1894—96 гг. Часам лічыцца серыяй анталогій.

Складаўся з 4 аддзелаў: мастацкая літаратура, навукова-папулярныя артыкулы, біяграфіі вядомых людзей, фальклор (анекдоты, прыказкі і інш.). Спектар змясціў некалькі сваіх твораў прозай. У першым томе быў дадаткам зборнік вершаў пад назвай «Фамільен-фрайнд» — сябар сям’і. Зборнік быў даступны шырокаму колу чытачоў, вельмі спрыяў узвышэнню густа, змаганню з бульварнымі выданнямі шомерава стылю. Яго ўдачы спрыяла зразумелая народная мова. У 1908 годзе ўсе 5 тамоў перавыданы «Прагрэсам».

Спектар заснаваў выданне пасля свайго пераезду ў Варшаву з сям’ёй. У папулярнасці ён спаборнічаў з літаратурным зборнікам «Ідышэ фолкс бібліётэк» свайго сябра Шолам-Алэйхама. Тут друкаваліся старое маскіліцкае пакаленне і маладыя пісьменнікі. Ён змяшчаў творы Мэндэле, М. Гардона, Цунзера, Гольдфадэна, Лінецкага, Дынезона, Шолам-Алэйхама, С. Фруга, Д. Фрышмана, Б. Горына, Ізабэлы і інш. Яго роля ў гісторыі літаратуры вялікая.

Беранштэйн надрукаваў тут збор яўрэйскіх прыказак. У 1 томе змешчана 2056 прыказак і прымавак, большай часткай з яго запісаў.

Літаратура [ Сяргей Цынберг ]. Гаузфрайнд // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913 Пинес М. Я. История еврейской литературы (на еврейско-немецком диалекте). 1913.

Катэгорыя:Альманахі Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Газеты і часопісы на ідышы Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1888 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1896 годзе