Плато Ракфелера () — частка ўнутранага ледавіковага плато на Зямлі Мэры Бэрд у Антарктыдзе. Размешчана на ўсход ад узбярэжжаў Сірасэ і Сайпла і на поўдзень ад гор Эдсель Форда, хрыбтоў Флуд і «Выканаўчага камітэта». Вялікая частка яго шырокай, пакрытай лёдам паверхні знаходзіцца на вышыні ад 1000 да 1500 метраў над узроўнем мора. Плато было адкрыта контр-адміралам Рычардам І. Бэрдам у 1934 годзе і названа ў гонар Джона Д. Ракфелера-малодшага, які выступаў патронам экспедыцый Бэрда.

Крыніцы

Катэгорыя:Плато Антарктыды Катэгорыя:Геаграфія Антарктыды