Людвіг Генрык Баянус () — заолаг, ветэрынар, прафесар Віленскага ўніверсітэта.Sobolewski, Jarosław, and Maciej Zdun. 2023. «Anatomist and Co-Founder of Polish Veterinary Education—Ludwik Henryk Bojanus (1776—1827)» Anatomia 2, no. 3: 261—270.ŻWANKO, Lubow, KIBKAŁO, Dmytro and SOBOLEWSKI, Jarosław, 2026. Ludwik Henryk Bojanus (1776—1827) «mąż pełen talentu…» i prekursor polskiej weterynarii. Życie Weterynaryjne. Online. 2026. Vol. 101, p. 166—170. Fedorowicz Zygmunt. Ludwik Henryk Bojanus. Zakład Narodowy im. Ossolińskich — Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1958.
Біяграфія Бацька быў чыноўнікам у кіраванні княжацкіх лясоў. Пратэстант, лічыў сябе немцам. Скончыў медыцынскі факультэт Енскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень доктара медыцыны і хірургіі ў 1797 годзе ва ўзросце 21 года. Вучыўся ў Вене ў 1803 годзе і ажаніўся з Вільгельмінай Русе (памерла ў 1826 годзе), дачкой капенгагенскага пастара. Баянус даведаўся з газет пра вакантную ветэрынарную кафедру ў Вільні і падаў заяўку на конкурс.
Рада ўніверсітэта прыняла яго на працу. Баянус прыехаў у Вільню ў маі 1806 г.
З 1806 да 1824 г. ва Універсітэце ў Вільні выкладаў ветэрынарыю, а пазней — параўнальную анатомію, якую як навуковую дысцыпліну ў Усходняй Еўропе першым пачаў выкладаць менавіта ён. У 1815 падрыхтаваў курс хірургічнай ветэрынарыі, для якога быў спецыяльна абсталяваны анатамічны тэатр. Баянус не размаўляў па-польску, таму выкладаў на лацінскай мове, радзей — на нямецкай альбо французскай.
На лекцыях па анатоміі, якія былі адным з самых наватарскіх курсаў, Баянус распрацоўваў тэорыю пра жывую прыроду, якая пастаянна, безупынна змяняецца, развіваючыся ад найпрасцейшых формаў да складаных. На яго думку, у ланцугу жывой прыроды няма разрыву — нават раслінны і жывёльны сусветы не з’яўляюцца адрознымі. Паводле Баянуса, існуе мноства пераходных формаў, якія называюцца zoophyta. Падабенства раслін і жывёл ён абгрунтоўваў тым, што некаторыя расліны здольныя перамяшчацца з аднаго месца ў другое, а іншыя падобныя да бесхрыбетных жывёл і г.д.
Баянус падрыхтаваў грунтоўную працу «Anatome Testudinis Europae» (Анатомія еўрапейскай балотнай чарапахі). Яна складаецца з 40 гравюр з тлумачэннямі і больш чым 200 ілюстрацый, якія дэталёва паказваюць анатомію балотных чарапах. Баянус расчляніў каля 500 чарапах. Гэтай працы ён прысвяціў цэлае дзесяцігоддзе. Малюнкі ў кнізе выкананы самім Баянусам, а медныя пласціны гравіраваў майстар-гравёр, спецыяльна запрошаны з Гесэна. За ўласныя сродкі Баянус выдаў 80 арыгінальных экзэмпляраў (праца была перавыдадзена яшчэ ў 1902 г., а пазней у 1970 г.).
Баянус здабыў прызнанне таксама праз даследаванне тураў. Ён вывучаў іх шкілеты ў Вільні, Парыжы і Вене. Яму ўдалося даказаць, што тур і зубр — гэта два розныя віды.
Стварыў Заалагічны кабінет пры Віленскім універсітэце (дзе таксама быў шкілет маманта з ваколіц Мазыра), калекцыю птушак дапамагаў стварыць Канстанцін Тызенгаўз.
Калі Напалеон Банапарт у чэрвені 1812 г. увайшоў у Вільню, Баянус на нейкі час выехаў у Санкт-Пецярбург.
Цар аддзячыў Баянусу за вернасць у 1816 г., надаўшы яму чын дзяржаўнага дарадцы. У сваю чаргу, за заслугі перад навукай і за ўзорную апеку над універсітэтам, яго прызналі як навукоўцы, так і студэнты. У 1821 г. улады прызначылі яго членам следчай камісіі. Гэтая камісія расследавала падпольную дзейнасць Таварыства філаматаў ва Універсітэце ў Вільні. Сцвярджаецца, што Баянус выступаў у абарону студэнтаў, прыкладаў намаганні, каб яны былі вызвалены і маглі скончыць навучанне ва ўніверсітэце, каб былі ўратаваны члены таварыстваў філаматаў і філарэтаў.
У 1818 годзе атрымаў запрашэнне ўзначаліць Вышэйшую ветэрынарную школу ў Берліне, але застаўся ў Вільні. У 1822 годзе Чартарыскі прапанаваў яму заняць пасаду рэктара Віленскага ўніверсітэта, але Баянсус адмовіўся.
У той час яго здароўе пачало пагаршацца. Тым не менш, у 1823 г. Баянусу яшчэ ўдалося заснаваць Ветэрынарную школу для маладых жывёлаводаў з навакольных мясцін.
Цяжка хворы, у 1824 г. Баянус пакінуў кафедру, падараваўшы частку сваёй бібліятэкі ўніверсітэту, і выехаў у Дармштадт, дзе праз тры гады памёр ва ўзросце 51 года.
Вучнямі Баянуса былі Адам Фердынанд Адамовіч, Канстанцін Парцянка, Адам Бялькевіч, Фартунат Юрэвіч.
У яго гонар быў названы від трыясавай рэптыліі Lisowicia bojani.
Публікацыі O ważniejszych zarazach bydła rogatego i koni. Wilno : J. Zawadzki, 1810. Introductio in anatomen comparatam : oratio academica quam, ad inaugurands in Caes. Univers. Vilnensi comparate Anatomes Scholas, nono ante kal. novembr. 1814. Vilnae : J. Zawadzki, 1815.
Літаратура Edel Philippe, Daszkiewicz Piotr. Louis Henri Bojanus. Le savant de Vilnius. Seria: Portraits Célèbres d’Alsace, Vent d’Est 2015 Edelis, Filipas. Liudvigas Heinrichas Bojanus — Elzasietis ir žymus Lietuvos mokslininkas. Mokslas ir gyvenimas, 2002 m.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта