Мардэхай (Макс) Гарэлік (; , Шчадрын, Мінская губерня — , Сарасота, Фларыда) — амерыканскі сцэнограф, прадзюсар, тэатральны рэжысёр і педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Шчадрыне. У 1905 годзе разам з сям’ёй эміграваў у ЗША. У 1920 годзе скончыў Інстытут Прата ў Брукліне, пасля чаго некаторы час працаваў з амерыканскім сцэнографам Робертам Эдмандам Джонсам.

З 1921 года займаўся педагагічнай дзейнасцю і выкладаў сцэнаграфію. У 1960—1972 гадах працаваў прафесарам-даследчыкам тэатра ва Універсітэце Паўднёвага Ілінойса, дзе таксама ставіў спектаклі. Выкладаў таксама ў шэрагу іншых амерыканскіх навучальных устаноў.

Гарэлік працаваў з тэатральнымі калектывамі Нью-Ёрка і Галівуда. Сярод найбольш вядомых аформленых ім пастановак — «Працэсія» (1925), «Людзі ў белым» (1933), «Залаты хлопец» (1937), «Усе мае сыны» (1947) і «Поўны капялюш дажджу» (1957). Ён таксама афармляў спектаклі паводле твораў Леаніда Андрэева, Артура Мілера і Юджына О’Ніла.

У 1935 годзе Гарэлік атрымаў стыпендыю Гугенхайма ў галіне тэатральнага мастацтва.

Памёр 7 сакавіка 1990 года ў Сарасоце ва ўзросце 90 гадоў.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі Тэатральная калекцыя Мардэхая Гарэліка ва Універсітэце Паўднёвага Ілінойса

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчадрыне Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры ЗША Катэгорыя:Прадзюсары ЗША Катэгорыя:Стыпендыяты Гугенхайма