Парасонік востралускаваты (Lepiota aspera) — грыб роду парасонік (Lepiota) сямейства шампіньёнавыя (Agaricaceae). У шэрагу крыніц фігуруе як Lepiota acutesquamosa. Неядомы.
Капялюшык даволі мясісты, 7-10 15 см ∅; у маладых грыбоў — яйкападобны, званочкападобны, валасіста-лямцавы, жаўтлява- ці памяранцава-карычняваты; у спелых грыбоў — шырока-выпуклы, распасцёрты, сухі, парэпаны, пакрыты дробнымі пірамідальнымі лускавінкамі цёмнага, ахрыста-карычневага, ржавага колеру — над бялёсай скуркай. Лускавінкі лёгка ападаюць, пакідаючы пучкі цёмных валокнаў.
Пласцінкі вольныя, вельмі частыя, тонкія, няроўныя, белыя, жаўтлявыя.
Ножка 8-12 х 1-1,5 см, цыліндрычная з уздутай клубнепадобнай асноввай, сухая, часта полая; над кольцам — гладкая, светлая, з ледзь прыкметнымі палоскамі, ніжэй кольцы — жаўтлява- або ахрыста-карычневатыя, кудзелістай-лускаватая, каля асновы часта з бураватымі лускавінкамі. Кальцо — устойлівае, плёначнае, шырокае, якое звісае, белае, з бураватымі лускавінкамі на ніжнім боку.
Мякаць белая, кудзелістая, з вельмі непрыемным пахам і вострым горкім смакам.
Споравы парашок белы або жаўтлявы.
Крыніцы
Катэгорыя:Шампіньёнавыя