Бітва за Хавіджу — эпізод грамадзянскай вайны ў Іраку 2011—2017 гадоў, у ходзе якога ўрадавая армія разам з саюзнікамі правяла наступальную аперацыю ў раёне горада Хавіджа супраць баевікоў ІДІЛ.
Перадгісторыя Хавіджа размешчаная за 50 кіламетрах на захад ад горада Кіркук. З моманту амерыканскага ўварвання была апорай суніцкіх паўстанцаў.
У 2013 годзе сілавікі расстралялі мірную дэманстрацыю, што абумовіла сімпатыю мясцовага насельніцтва да ІДІЛ, і, як следства, у 2014 годзе групоўка хутка захапіла горад.
У ліпені 2016 года падчас наступлення на Масул горад апынуўся ізаляваны ад асноўных сіл баевікоў, але яго штурм неаднаразова адкладваўся з-за розных міжканфесійных праблем і рознагалоссяў з нагоды ўдзелу Пешмергі і апалчэння Сіл народнай мабілізацыі.
Сілы З боку ўрадавай арміі і яе саюзнікаў у баях вакол Хавіджы прынімала ўдзел 42 тысячы чалавек. Ад Узброеных сіл Ірака былі прыцягнуты 9-я дывізія, Аддзел рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, Сілы спецыяльных аперацый і авіяцыя, падтрыманыя паліцыяй. Ад Сіл народнай мабілізацыі адзначыліся: Асаіб Ахль аль-Хак, Харакат Ан-Нуджаба, Арганізацыя Бадра آخر التطورات الميدانية لعمليات قادمون يا حويجة حتى الساعة Harbi Press (in Arabic) 3 October 2017 , Куват аль-Шахід ас-Садр аль-Аваль, Ліва аль-Таф, 16-я туркменская брыгада. Асобнае апалчэнне прадставіла племя Аль-Абайдзі. З паветра аперацыю падтрымлівалі ВПС ЗША.
Кантынгент ІДІЛ у раёне Хавіджы налічваў 2000 байцоў, у тым ліку баевікі з батальёна Саладзіна і спецатрада «Шукальнікі пакутніцтва».
Баявыя дзеянні 20 верасня ўрадавыя войскі з паўночна-заходняга напрамку пачалі наступленне на Хавіджу, адбіўшы чатыры вёскі пад Аль-Шыркатам. На наступны дзень пад іх кантроль перайшло па меншай меры 11 вёсак у раёне Хавіджы. 22 верасня апалчэнцы і вайскоўцы вызвалілі яшчэ 15 вёсак. 24-га УС Ірака абвясцілі аб завяршэнні першай фазы аперацыі. На той момант яны адбілі ўсе раёны на поўнач ад ракі Аль-Заб, а таксама некаторыя іншыя раёны на захад ад ракі Тыгр і ў паўночных гарах Махуль.
29 верасня іракскія сілы пачалі другі этап наступлення, захапіўшы чатыры вёскі і ўвайшоўшы ў горад Аль-Абасі. Тым жа часам у ходзе баёў пад Хавіджай загінуў снайпер-ас Абу Тахсін Аль-Салхі, які меў на момант гібелі 384 забітых
4 кастрычніка ўрадавая армія пачынае непасрэдны штурм Хавіджы, з ходу захапіўшы некалькі кварталаў. На наступны дзень іракскія сілы бяруць большую частку горада, уключаючы цэнтр. 8 кастрычніка была разбіта апошняя група баевікоў. Як адзначалі вайскоўцы ў канцы баёў, у ходзе аперацыі баевікі масава здаваліся ў палон, у той час як раней ісламісты заўжды змагаліся на смерць.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў ІракуКатэгорыя:Верасень 2017 годаКатэгорыя:Кастрычнік 2017 года