Наталля Дзмітрыеўна Касаткіна (; ) — расійская артыстка балета, балетмайстар, сцэнарыст. Народная артыстка Расіі (1984).
Біяграфія Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1953). У 1954—76 у Вялікім тэатры.
Характарная танцоўшчыца. Сярод партый: Апантаная («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Лёс («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Індыйская лялька («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Фані («Сцежкаю грому» К. Караева); характарныя танцы ў многіх балетах. Здымалася ў кіна- і тэлефільмах. Яе танец вылучаўся пластычнасцю, псіхалагічнай пранікнёнасцю.
З 1960-х г. працуе з У. Васілёвым як балетмайстар і сцэнарыст, з 1977 мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра класічнага балета (з У. Васілёвым). Для іх спектакляў характэрны востраканфлікгная драматургія, сталая рэжысура, спалучэнне класічнага танца і сучаснай пластыкі. Сярод пастановак: «Стварэнне свету» А. Пятрова (1971), «Аповесць пра Рамэо і Джульету» (1980) і «Папялушка» (1993) С. Пракоф’ева, «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) П. Чайкоўскага, «Пацалунак феі» Стравінскага (1989), «Дама з камеліямі» на музыку Дж. Вердзі — П. Сальнікава (1995), «Цудоўны мандарын» Б. Бардака (1996).
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1976).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Балетмайстры Расіі Катэгорыя:Народныя артысты РСФСР